Знакамітыя людзі

Астравеччына літаратурная

Рэгіён: Астравецкі раён

Астравеччына слынная сваёй песеннасцю, яна стала радзімай для многіх таленавітых празаікаў і паэтаў. З мэтай прэзентацыі літаратурнага жыцця тут прадстаўлена творчасць таленавітых жыхароў Астравецкага раёна. Матэрыялы пададзены ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў.

Рэсурс змяшчае кароткія біяграфіі аўтараў і найбольш значныя творы, суправаджаецца бібліяграфіяй.

Ашмяншчына ў асобах і падзеях

Рэгіён: Ашмянскі раён

Змяшчае фактаграфічную інфармацыю аб вядомых людзях, якія ўнеслі значны ўклад у навуковае, культурнае, духоўнае, гаспадарчае жыццё Ашмяншчыны, а таксама пра найбольш важныя падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця раёна.

  • Рубрыка «Асобы». Інфармацыя аб персаналіі ўключае ўсе дакументальна выяўленыя варыянты імя на беларускай і рускай мовах, а таксама псеўданімы, духоўныя імёны; даты жыцця, месца нараджэння, род дзейнасці, прэміі, ганаровыя, воінскія і іншыя званні, галіна дзейнасці персоны.

  • Рубрыка «Падзеі». Звесткі аб падзеях ўключаюць усе дакументальна выяўленыя варыянты назвы на беларускай і рускай мовах, асноўныя даты, тэрыторыі, звязаныя з падзеяй, стаўленне да пэўнай галіны дзейнасці.

Тэкставая інфармацыя дапоўнена ілюстрацыйным матэрыялам. Прадстаўлена бібліяграфічная інфармацыя як крыніца стварэння фактаграфічнага запісу.

Вядомыя людзі Астравеччыны

Рэгіён: Астравецкі раён

Раздзелы:

  • Вучоныя Астравеччыны.

    З’яўляецца фактаграфічным інфармацыйным рэсурсам, у якім прадстаўлена інфармацыя аб людзях, якія маюць навуковыя ступені, з’яўляюцца аўтарамі навуковых публікацый.

    Матэрыял размешчаны ў алфавіце прозвішчаў, суправаджаецца бібліяграфіяй.

  • Знакамітыя людзі Астравеччыны.

    Утрымліваецца інфармацыя аб вядомых людзях раёна, якія ўнеслі значны ўклад у эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё мясцовасці.

    Прадстаўленая інфармацыя размешчана ў алфавіце прозвішчаў, суправаджаецца бібліяграфіяй.

Вядомыя ўраджэнцы Гродзенскага раёна

Рэгіён: Гродзенскі раён

Інфармацыйны рэсурс змяшчае фактаграфічную інфармацыю пра вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную, духоўную і іншыя сферы дзейнасці раёна. На дадзены момант, уяўляе даведнік кароткіх біяграфій 43-х персаналій. Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку прозвішчаў. Абнаўленне і дапаўненне базы дадзеных адбываецца па меры паступлення новых матэрыялаў, удакладненняў. Звесткі аб персаналіях дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Смаргоні

Рэгіён: Смаргонскі раён

Інфармацыйны рэсурс асабістай генерацыі, змяшчае звесткі аб ураджэнцах і жыхарах Смаргоншчыны, выдатных асобах, жыццё і дзейнасць якіх цалкам або часткова звязана з краем: даты жыцця, месца нараджэння, дасягненні, вобласці дзейнасці кожнай персоны, узнагароды,званні і іншыя звесткі. Матэрыял дапоўнены фотаздымкамі.

Ганаровыя грамадзяне горада Гродна

Рэгіён: Горад Гродна

Утрымлівае біяграфічны і бібліяграфічны матэрыял, фотаздымкі і відэасюжэты, копіі афіцыйных дакументаў, прысвечаныя асобам, якія атрымалі званне з 1964 года, ёсць раздзел пра ганаровых грамадзян горада Гродна канца ХІХ пачатка ХХ стагоддзяў. Інфармацыйны рэсурс прадастаўляе магчымасць пошуку па храналагічнаму і імянному крытэрыях.

Ганаровыя грамадзяне горада Ліды і Лідскага раёна

Рэгіён: Лідскі раён

Уяўляе сабой электронны даведнік кароткіх біяграфій на рускай мове 40 персаналій у тэкставым рэдактары ў алфавітным парадку прозвішчаў. Усе звесткі прадстаўлены зыходзячы з аналізу афіцыйных крыніц, архіўных, музейных дакументаў, афіцыйных публікацый.

Гродна – інфармацыя для ўсіх

Рэгіён: Горад Гродна

Рэсурс створаны з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна, змяшчае краязнаўчыя дакументы розных фарматаў па гісторыі, экалогіі, архітэктуры, навуцы, адукацыі, літаратуры, культуры і мастацтву горада, пра помнікі гісторыка-культурнай спадчыны, знакамітых асоб, якія нарадзіліся ці пражываюць у горадзе Гродна і ўнеслі значны ўклад у яго развіццё. Мае магчымасці зручнага і дакладнага пошуку па розных крытэрыях.

Дарогамі вызвалення Дзятлаўшчыны (да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Вялікай Перамогі)

Рэгіён: Дзятлаўскі раён

Раздзел «Іх імёнамі названы» прысвечаны асобам, якія ўнеслі вялікі ўклад у вызваленне Дзятлаўшчыны і іх імёнамі названы вуліцы Дзятлава.

Раздзел «Партызанскі і падпольны рух на Дзятлаўшчыне» знаёміць з гісторыяй змаганняў падпольшчыкаў і партызан супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Раздзел “Па слядах вялікай мужнасці” прадстаўлены віртуальнай Кнігай памяці, дзе сабраны ўспаміны і цікавы матэрыял аб ветэранах Дзятлаўшчыны.

Жамыслаўль - краязнаўчы даведнік

Рэгіён: Іўеўскі раён

Жамыслаўль – гэта аграгарадок у складзе Суботніцкага сельсавета Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Матэрыял прадстаўлены на беларускай мове і згрупаваны па раздзелах: “Аб рэсурсе”, “Гісторыя. Падзеі. Асобы.”, “Палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх”, “Прамысловыя аб’екты”, “Знаёмыя-незнаёмыя землякі”, “Жамыслаўль у дакументах”.

Пры падрыхтоўцы электроннага рэсурса “Жамыслаўль” выкарыстаны як бібліяграфічныя, фактаграфічныя, так і поўнатэкставыя матэрыялы, дакументы з фондаў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, а таксама з асабістых архіваў мясцовых краязнаўцаў, якія распавядаюць пра мінулае і сучаснасць аграгарадка Жамыслаўль, помнікі архітэктуры, культуры, гісторыі і археалогіі, аб літаратурнай спадчыне і іншых напрамках з моманту стварэння і па сённяшні дзень. Таксама выкарыстаны некаторыя фотаздымкі і публікацыі з вольных крыніц сеткі Інтэрнэт.

Знакамітыя землякі

Рэгіён: Іўеўскі раён

Інфармацыйны рэсурс змяшчае звесткі пра пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, артыстаў, вучоных, святароў і іншых вядомых асоб, якія нарадзіліся або доўгі час жылі на Іўеўшчыне.

На старонках рэсурсу змяшчаецца біяграфічная, фактаграфічная і бібліяграфічная інфармацыя, якая тычыцца славутых землякоў, шмат цікавых фактаў: іх дасягненні, гісторыі з жыцця і г.д. Матэрыялы дапоўнены фотаздымкамі, электроннымі дакументамі (электронныя копіі артыкулаў з газет і часопісаў) і відэазапісамі (пры іх наяўнасці). Пошук інфармацыі ажыццяўляецца па персаналіях, размешчаных у алфавітным парадку.

База дадзеных абнаўляецца і папаўняецца новымі звесткамі па меры паступлення інфармацыі.

Знакамітыя людзі Ваўкавышчыны

Рэгіён: Ваўкавыскі раён

Бібліяграфічны інфармацыйны рэсурс, у якім змяшчаецца інфармацыя аб ураджэнцах Ваўкавышчыны, вядомых людзях, жыццё і дзейнасць якіх звязана з краем. У артыкулах знайшлі адлюстраванне дзеячы навукі і мастацтва, людзі самых разнастайных прафесій. БД уключае інфармацыю пра біяграфію, дасягнені, вобласці дзейнасці кожнай персоны, цікавыя факты і літаратуру пра іх.

Знакамітыя людзі Свіслаччыны

Рэгіён: Свіслацкі раён

Змяшчае інфармацыю пра вядомых людзей, лёсам звязаных са Свіслаччынай, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі. Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку персаналій і ўтрымлівае фотаздымкі, біяграфічную даведку, уклад у развіццё галіны, дапоўнены бібліяграфічнымі спісамі.

Знакамітыя людзі Слонімшчыны

Рэгіён: Слонімскі раён

Уяўляе сабой 22 кароткія біяграфіі знакамітых людзей Слонімшчыны, дзе паведамляецца, які след у гісторыі Беларусі яны пакінулі. Матэрыял размешчаны ў алфавіце прозвішчаў. У дадзены перыяд ажыццяўляецца паступовае напаўненне базы. Звесткі аб персаналіях дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі.

Знакамітыя людзі Шчучыншчыны

Рэгіён: Шчучынскі раён

Уключае звесткі аб знакамітых людзях, якія маюць дачыненне да Шчучыншчыны паводле месца нараджэння, роду дзейнасці, месца жыхарства і якія ўнеслі значны уклад у гісторыю, навуку, культуру. У вобласць апісання персаналій ўваходзяць кароткія біяграфічныя звесткі. На беларускай мове.

Іх імёнамі названы вуліцы горада Шчучына

Рэгіён: Шчучынскі раён

БД уяўляе сабой электронны даведнік біяграфій на рускай мове, размешчаных у алфавітным парадку. Уключае звесткі аб 40 вядомых асобах: пісьменніках, дзяржаўных дзеячах, навукоўцах, будаўніках, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. У вобласць апісання персаналій ўваходзіць: прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця, галіна, род заняткаў. Дзейнічае функцыя пошуку. Артыкулы дапоўнены інтэрактыўным блокам “Яндэкс. Карты”.

Іх імёны засталіся ў гісторыі Воранаўшчыны

Рэгіён: Воранаўскі раён

Бібліяграфічны інфармацыйны рэсурс, у якім змяшчаецца інфармацыя аб ураджэнцах Воранава і Воранаўскага раёна. У артыкулах прапануецца матэрыял пра дзеячаў навукі, культуры, мастацтва, людзей самых разнастайных прафесій, жыццё і дзейнасць якіх звязана з краем, якія ўславілі сваімі адкрыццямі, дасягненнямі нашу краіну, горад і раён.

БД уключае інфармацыю: біяграфічныя данныя персаналіі, дасягненні ў той вобласці дзейнасці, якой ён займаўся ці займаецца. Карыстальнікі даведаюцца, якімі ўзнагародамі і прэміямі былі адзначаны славутыя людзі Воранаўшчыны. У канцы кожнага артыкула прапануецца бібліяграфічны спіс літаратуры.

Іх імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц

Рэгіён: Смаргонскі раён

Прадстаўлены спіс вуліц Смаргоні, якія названы ў гонар знакамітых людзей. БД змяшчае фактаграфічную інфармацыю пра вядомых асоб, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі, эканамічнае і сацыяльнае развіццё рэгіёну, пра людзей, якія змагаліся за мірнае жыццё нашай краіны. Інфармацыйны рэсурс прадстаўляе магчымасць даведацца ў гонар каго названы 36 вуліц (7 завулкаў, 4 праезды) г. Смаргоні, Уключае біяграфічныя звесткі персаналій, фотаздымкі, бібліяграфічную інфармацыю, размяшчэнне вуліц на карце горада.

Карэліцкі край: гісторыя і сучаснасць

Рэгіён: Карэліцкі раён

Створана з мэтай папулярызацыі і вывучэння гісторыі роднага краю, выкарыстання краязнаўчай інфармацыі ў вучэбнай, выкладчыцкай і культурна-асветніцкай дзейнасці. У базе дадзеных можна знайсці артыкулы універсальнага зместу аб краі, заслужаных людзях, Героях Сацыялістычнай працы, пра дзеячаў, якія занесены ў Кнігу Славы Карэліцкага раёна. База дадзеных адлюстроўвае бібліяграфічныя і фактаграфічныя дадзеныя пра гістарычныя помнікі архітэктуры, культуры, гісторыі і археалогіі, аб сельскай гаспадарцы, агратурызме, літаратурнай спадчыне і іншых напрамках з моманту стварэння і па сённяшні дзень.

Раздзелы:

Кніга славы горада Гродна

Рэгіён: Горад Гродна

Змяшчае біяграфічны і бібліяграфічны матэрыял, фотаздымкі і відэасюжэты, копіі афіцыйных дакументаў, прысвечаныя асобам, імёны якіх былі занесены ў “Кнігу славы горада Гродна” з 1968 года. Інфармацыйны рэсурс прадастаўляе магчымасць пошуку па храналагічнаму і імянному крытэрыях.

Легенды Гродзеншчыны: галерэя знакамітых асоб

Рэгіён: Горад Гродна

Змяшчае інфармацыю пра найбольш слынных асоб з розных галін жыццядзейнасці Гродзеншчыны, якія праславілі рэгіён далёка за межамі Беларусі. Сярод іх: Героі Беларусі, дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі навукі, медыцыны, асветы, мастацтва, літаратуры, спорту і г.д.

Храналагічны ахоп – усе гістарычныя перыяды.

Інфармацыя пра кожную асобу змяшчае кароткую біяграфічную даведку, уклад у развіццё галіны, які прынёс міжнародную вядомасць і фотаздымак.

Людзі навукі Бераставіччыны

Рэгіён: Бераставіцкі раён

Інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя пра шэраг навукоўцаў бераставіцкай зямлі, якія праявілі сябе ў розных галінах навукі, сваёй працай і талентам заслужылі гонар і памяць нашчадкаў. Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку персаналій. Пра кожнага навукоўца прадстаўлены біяграфічныя звесткі, фотаздымкі, галіны навуковай дзейнасці, узнагароды, ганаровыя званні, месца іх працы. Шырока прадстаўлена бібліяграфія: спісы крыніц аб жыцці і дзейнасці, спісы прац навукоўцаў.

Літаратурная Слонімшчына

Рэгіён: Слонімскі раён

Уяўляе сабой матэрыялы аб 20 пісьменніках і паэтах, якія жыццём і дзейнасцю цалкам або часткова звязаны са Слонімам і Слонімскім раёнам. БД з’яўляецца асновай для падрыхтоўкі мерапрыемстваў па літаратурнаму краязнаўству, аказання інфармацыйнай дапамогі карыстальнікам. Звесткі аб персаналіі, фотаздымкі дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі. Матэрыял размешчаны ў алфавіце прозвішчаў пісьменнікаў. Праца над рэсурсам працягваецца.

Манументальная памяць горада Гродна

Рэгіён: Горад Гродна

БД адлюстроўвае ўсе аб’екты манументальнай скульптуры ў горадзе, знаёміць з лёсамі людзей, падзеямі і памятнымі датамі, якія ўвекавечаны ў помніках і мемарыяльных дошках. Утрымлівае фактаграфічны і бібліяграфічны матэрыял, фотаздымкі. Пералік (табліца) з даведачным матэрыялам і Google-карта размяшчэння помнікаў, мемарыяльных знакаў, дошак, пліт дапамогуць жыхарам і гасцям горада знайсці аб’екты скульптуры і даведацца пра іх гісторыю. Інфармацыйны рэсурс прадастаўляе магчымасць пошуку па храналагічнаму і імянному крытэрыях.

Навагрудак у выяўленчым мастацтве

Рэгіён: Навагрудскі раён

Камбінаваны інфармацыйны рэсурс краязнаўчай тэматыкі. Аснову рэсурсу складаюць матэрыялы выяўленчага і біяграфічнага характару, якія адлюстроўваюць Навагрудак як аб’ект увагі мастакоў. Матэрыялы згрупаваны па асноўных раздзелах: “Мастакі”, “Мастакі Навагрудчыны”, “Галерэя” (у алфавітным парадку прадстаўлены алічбаваныя работы мастакоў, на якіх адлюстраваны Навагрудак), “Дзіцячая творчасць”. Для зручнасці навігацыі па рэсурсу можна скарыстацца інструментам “Пошук”. База дадзеных будзе цікава краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, навукоўцам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам і гісторыяй Навагрудка.

Электронны рэсурс папаўняецца ў бягучым рэжыме.

Персаналіі Навагрудскага краю

Рэгіён: Навагрудскі раён

Біябібліяграфічны інфармацыйны рэсурс, у якім змяшчаецца інфармацыя аб ураджэнцах Навагрудка і Навагрудчыны, выдатных асобах, жыццё і дзейнасць якіх звязана з краем. У артыкулах-персаналіях знайшлі адлюстраванне вядомыя дзеячы, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі і сваёй малой радзімы. БД уключае інфармацыю пра біяграфію і дасягненні, вобласці дзейнасці кожнай персоны, іх ўзнагароды і прысвоеныя званні.

Тэкставая інфармацыя дапоўнена ілюстрацыйным матэрыялам.

Дадзены электронны рэсурс дазваляе аператыўна атрымліваць дакладныя звесткі пра выдатных дзеячаў Навагрудчыны і Беларусі, не звяртаючыся да шматлікіх друкаваных даведачных і энцыклапедычных выданняў.

Электронны рэсурс папаўняецца ў бягучым рэжыме.

Смаргоншчына музычная

Рэгіён: Смаргонскі раён

Змяшчае звесткі аб 16 персаналіях – кампазітарах, дырыжорах, паэтах, музыкантах, выканаўцах, фалькларыстах, музыказнаўцах, педагогах музыкі – ураджэнцах Смаргоншчыны і звязаных з ёй сваім жыццём і творчасцю. База даных утрымлівае біяграфічную, фактаграфічную і бібліяграфічную інфармацыю аб персонах.

Таленты Бераставіччыны

Рэгіён: Бераставіцкі раён

Інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя пра шэраг таленавітых людзей Бераставіччыны, якія праявілі сябе ў розных галінах творчай дзейнасці. Гэта людзі розных прафесій, якіх аб’ядноўвае тое, што ўсе яны – ураджэнцы зямлі бераставіцкай. Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку персаналій. Прадстаўлены біяграфічныя звесткі, фотаздымкі, інфармацыя пра інтарэсы, узнагароды. Шырока прадстаўлена бібліяграфія: спісы крыніц аб жыцці і дзейнасці.

Фота з сямейнага альбома ветэрана

Рэгіён: Дзятлаўскі раён

Электронная база дадзеных прадстаўлена сямейнымі фотаздымкамі 21 ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Дзятлаўшчыны. Пошук ажыццяўляецца ў алфавітным парадку. Кожны фотаздымак пры навядзенні курсора змяшчае кароткую інфармацыю аб фота.

Электронны музей А. Н. Карпюка

Рэгіён: Горад Гродна

Электронны музей жыцця і творчасці створаны ў гонар беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Аляксея Нічыпаравіча Карпюка. Імя празаіка Аляксея Карпюка назаўжды ўпісана ў беларускую літаратуру, вобраз яго – у сэрцах многіх беларусаў, хто меў шчасце ведаць яго асабіста, атрымаў задавальненне ад яго творчасці.

Электронны музей заслужанага дзеяча культуры Беларусі Ларысы Ляшэнкі

Рэгіён: Горад Гродна

Прысвечаны заслужанаму дзеячу самадзейнага мастацтва БССР, балетмайстару, педагогу, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Ларысе Дзмітрыеўне Ляшэнкі. Змяшчае біяграфічныя звесткі, дапоўненыя фотаздымкамі з асабістага архіву творцы, успаміны сучаснікаў, спіс узнагарод, а таксама бібліяграфічны спіс артыкулаў і матэрыялаў пра дзеяча культуры.

Электронны музей кампазітара і педагога Яўгена Петрашэвіча

Рэгіён: Горад Гродна

Прысвечаны кампазітару, педагогу, выдатніку адукацыі Беларусі Яўгену Канстанцінавічу Петрашэвічу. Прадстаўлены біяграфічныя звесткі з фрагментамі ўспамінаў Я.Петрашэвіча і фотаздымкамі яго асабістага архіву, успаміны сучаснікаў, відэаматэрыялы, бібліяграфічны спіс кніг і публікацый твораў Я.Петрашэвіча ў друку, артыкулаў пра яго.

Электронны музей скульптара Уладзіміра Церабуна

Рэгіён: Горад Гродна

Прысвечаны жыццю і творчасці скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, члена Беларускага саюза мастакоў Уладзіміра Васільевіча Церабуна. Тэматычныя залы музея, сфарміраваныя ў адпаведнасці з жыццёвымі вехамі і творчымі набыткамі асобы, дазваляюць пазнаёміцца з біяграфіяй і светапоглядам мастака, убачыць яго работы ў розных жанрах. Рэсурс змяшчае біяграфію, фота і відэасюжэты, бібліяграфічны спіс матэрыялаў пра творчую асобу.