Горад Гродна

Ганаровыя грамадзяне горада Гродна

Утрымлівае біяграфічны і бібліяграфічны матэрыял, фотаздымкі і відэасюжэты, копіі афіцыйных дакументаў, прысвечаныя асобам, якія атрымалі званне з 1964 года, ёсць раздзел пра ганаровых грамадзян горада Гродна канца ХІХ пачатка ХХ стагоддзяў. Інфармацыйны рэсурс прадастаўляе магчымасць пошуку па храналагічнаму і імянному крытэрыях.

Годоним Гродно - карта-энциклопедия

В Гродно, как и в других городах страны, очевидна утрата исторических названий улиц – наименования большинства центральных улиц одинаковы и ничего не говорят об историко-культурной особенности населённого пункта. Карта-энциклопедия годонимов – зеркало, отражающее этот факт. И в этом отношении Гродно, как обладающий наибольшим историко-культурным наследием город страны, многое утратил в исторической годонимии. Очень важно знать и сохранить то, что осталось.

По данным Перечня наименований элементов улично-дорожной сети города Гродно (реш. Гродн. гор. Совета депутатов №45 от 29.12.2014, с учётом реш. 2017–2022 гг.) в обсластном центре более 800 улиц, проспектов, переулков, проездов, парков, площадей и бульваров. Более 35% связаны с именами людей.

Ресурс содержит картографическую, аудиовизуальную и лингвистическую информацию об улице и объектах на ней, о мотивированности годонима. Знакомит с биографиями личностей, именами которых улица названа, библиографией источников, фото, видео, историей и историко-культурными объектами на ней.

Все интерактивные материалы обозначены специальными значками на карте в соответствии с типом информации.

Гродзенская губерня

Змяшчае дакументы аб палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Гродзенскай губерні, якая існавала ў 1801-1921 гг. Рэсурс змяшчае асобныя выданні і артыкулы на беларускай, рускай і польскай мовах, выдадзеныя ў 1801 г. і па сучасны перыяд. Гэта першая спроба рэгістрацыі прац аб жыццядзейнасці гістарычнай адміністрацыйнай адзінкі.

Гродна на старонках “Гродзенскай праўды”

Інфармацыйны рэсурс уключае артыкулы надрукаваныя на старонках абласной газеты “Гродзенская праўда”, якія змяшчаюць цікавыя факты і падзеі, што адбываліся ў г. Гродна ў перыяд 1945-2001 гг. Абласная газета захоўваецца ў фондзе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага пачынаючы з 1945 г.

Матэрыялы згрупіраваны па 7 раздзелах і адлюстроўваюць грамадска-палітычнае жыццё абласнога цэнтра, развіццё прамысловасці, медыцыны, навукі і адукацыі, асаблівасці развіцця галіны культуры, а таксама дасягненні ў спорце.

Гродна – інфармацыя для ўсіх

Рэсурс створаны з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна, змяшчае краязнаўчыя дакументы розных фарматаў па гісторыі, экалогіі, архітэктуры, навуцы, адукацыі, літаратуры, культуры і мастацтву горада, пра помнікі гісторыка-культурнай спадчыны, знакамітых асоб, якія нарадзіліся ці пражываюць у горадзе Гродна і ўнеслі значны ўклад у яго развіццё. Мае магчымасці зручнага і дакладнага пошуку па розных крытэрыях.

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Прынёманскага краю

Аснову рэсурса складаюць матэрыялы пра помнікі архітэктуры, археалогіі, гісторыі, горадабудаўніцтва, мастацтва Гродзенскай вобласці, адзначаныя ў “Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”. Мэта стварэння − сабраць у адным месцы максімум інфармацыі пра той ці іншы помнік, яго гісторыю і сучасны стан. Гістарычныя даведкі і фотаздымкі помнікаў, якія прадстаўлены ў БД, дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі. Пры падрыхтоўцы інфармацыі выкарыстоўваліся як бібліяграфічныя, так і поўнатэкставыя матэрыялы, фотаздымкі з фондаў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”.

Матэрыял згрупаваны па раёнах Гродзенскай вобласці.

У дадзены перыяд адбываецца паступовае напаўненне базы.

Кніга славы горада Гродна

Змяшчае біяграфічны і бібліяграфічны матэрыял, фотаздымкі і відэасюжэты, копіі афіцыйных дакументаў, прысвечаныя асобам, імёны якіх былі занесены ў “Кнігу славы горада Гродна” з 1968 года. Інфармацыйны рэсурс прадастаўляе магчымасць пошуку па храналагічнаму і імянному крытэрыях.

Легенды Гродзеншчыны: галерэя знакамітых асоб

Змяшчае інфармацыю пра найбольш слынных асоб з розных галін жыццядзейнасці Гродзеншчыны, якія праславілі рэгіён далёка за межамі Беларусі. Сярод іх: Героі Беларусі, дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі навукі, медыцыны, асветы, мастацтва, літаратуры, спорту і г.д.

Храналагічны ахоп – усе гістарычныя перыяды.

Інфармацыя пра кожную асобу змяшчае кароткую біяграфічную даведку, уклад у развіццё галіны, які прынёс міжнародную вядомасць і фотаздымак.

Манументальная памяць горада Гродна

БД адлюстроўвае ўсе аб’екты манументальнай скульптуры ў горадзе, знаёміць з лёсамі людзей, падзеямі і памятнымі датамі, якія ўвекавечаны ў помніках і мемарыяльных дошках. Утрымлівае фактаграфічны і бібліяграфічны матэрыял, фотаздымкі. Пералік (табліца) з даведачным матэрыялам і Google-карта размяшчэння помнікаў, мемарыяльных знакаў, дошак, пліт дапамогуць жыхарам і гасцям горада знайсці аб’екты скульптуры і даведацца пра іх гісторыю. Інфармацыйны рэсурс прадастаўляе магчымасць пошуку па храналагічнаму і імянному крытэрыях.

Электронны музей А. Н. Карпюка

Электронны музей жыцця і творчасці створаны ў гонар беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Аляксея Нічыпаравіча Карпюка. Імя празаіка Аляксея Карпюка назаўжды ўпісана ў беларускую літаратуру, вобраз яго – у сэрцах многіх беларусаў, хто меў шчасце ведаць яго асабіста, атрымаў задавальненне ад яго творчасці.

Электронны музей заслужанага дзеяча культуры Беларусі Ларысы Ляшэнкі

Прысвечаны заслужанаму дзеячу самадзейнага мастацтва БССР, балетмайстару, педагогу, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Ларысе Дзмітрыеўне Ляшэнкі. Змяшчае біяграфічныя звесткі, дапоўненыя фотаздымкамі з асабістага архіву творцы, успаміны сучаснікаў, спіс узнагарод, а таксама бібліяграфічны спіс артыкулаў і матэрыялаў пра дзеяча культуры.

Электронны музей кампазітара і педагога Яўгена Петрашэвіча

Прысвечаны кампазітару, педагогу, выдатніку адукацыі Беларусі Яўгену Канстанцінавічу Петрашэвічу. Прадстаўлены біяграфічныя звесткі з фрагментамі ўспамінаў Я.Петрашэвіча і фотаздымкамі яго асабістага архіву, успаміны сучаснікаў, відэаматэрыялы, бібліяграфічны спіс кніг і публікацый твораў Я.Петрашэвіча ў друку, артыкулаў пра яго.

Электронны музей скульптара Уладзіміра Церабуна

Прысвечаны жыццю і творчасці скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, члена Беларускага саюза мастакоў Уладзіміра Васільевіча Церабуна. Тэматычныя залы музея, сфарміраваныя ў адпаведнасці з жыццёвымі вехамі і творчымі набыткамі асобы, дазваляюць пазнаёміцца з біяграфіяй і светапоглядам мастака, убачыць яго работы ў розных жанрах. Рэсурс змяшчае біяграфію, фота і відэасюжэты, бібліяграфічны спіс матэрыялаў пра творчую асобу.