Бераставіцкі раён

Ганарыся імем сваім, вуліца

Змешчана інфармацыя пра знакамітых людзей, якія ўсімі сваімі сіламі змагаліся супраць фашызму, абараняючы сваю родную зямлю. На акупіраванай нямецкімі захопнікамі Беларусі разгарнуўся буйнейшы партызанскі і падпольны рух. Супраць захопнікаў змагаліся больш за 374 тысячы партызан, больш як 70 тысяч удзельнікаў налічвала антыфашысцкае падполле.

Савецкія палкаводцы і ваенныя змаглі спыніць наступленне ворага цаной вялікіх ахвяр як у арміі, так і сярод мірнага насельніцтва.

Вялікая Айчынная вайна за чатыры гады адабрала жыццё ў мільёнаў нашых суайчыннікаў і пакінула ў вечнасці імёны тысяч герояў. Памяць аб іх жыве не толькі ў сэрцах удзячных нашчадкаў, але і ў назвах гарадоў, мястэчак і іх вуліц. Вялікая Бераставіца не выключэнне. Прадстаўляем вам герояў Вялікай Айчыннай вайны, военачальнікаў, арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкіх падпольных і партызанскіх рухаў, якія ўвекавечаны ў бераставіцкай тапаніміцы.

Людзі навукі Бераставіччыны

Інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя пра шэраг навукоўцаў бераставіцкай зямлі, якія праявілі сябе ў розных галінах навукі, сваёй працай і талентам заслужылі гонар і памяць нашчадкаў. Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку персаналій. Пра кожнага навукоўца прадстаўлены біяграфічныя звесткі, фотаздымкі, галіны навуковай дзейнасці, узнагароды, ганаровыя званні, месца іх працы. Шырока прадстаўлена бібліяграфія: спісы крыніц аб жыцці і дзейнасці, спісы прац навукоўцаў.

Народныя ўмельцы Бераставіччыны

Інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя пра таленавітых людзей раёна, якія непасрэдна займаюцца народнымі промысламі (саломапляценне, лазапляценне, ткацтва і вышыўка).

Страчаная спадчына Бераставіччыны

Інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя аб найважнейшых страчаных помніках Бераставіцкага краю, якія падвергліся знішчэнню ў розныя гады і па розных прычынах. Гэта храмы, сядзібы, грамадзянскія будынкі– знішчаныя цалкам, або амаль разбураныя, а таксама зусім страчаныя па прычыне ветхасці. За кожнай сядзібай – багатая гісторыя: адны перасталі выкарыстоўвацца адразу пасля рэвалюцыі, другія былі пакінуты назаўжды пасля Вялікай Айчыннай вайны, а калісьці ў іх кіпела жыццё заможных спадароў. Большасць сядзіб, якія перажылі савецкі час, зараз ператвораны ў руіны. Генеруецца БД аддзелам абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага”.

Таленты Бераставіччыны

Інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя пра шэраг таленавітых людзей Бераставіччыны, якія праявілі сябе ў розных галінах творчай дзейнасці. Гэта людзі розных прафесій, якіх аб’ядноўвае тое, што ўсе яны – ураджэнцы зямлі бераставіцкай. Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку персаналій. Прадстаўлены біяграфічныя звесткі, фотаздымкі, інфармацыя пра інтарэсы, узнагароды. Шырока прадстаўлена бібліяграфія: спісы крыніц аб жыцці і дзейнасці.

Храмы Бераставіцкага краю

Інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя пра гісторыю пабудовы і сучасным становішча праваслаўных, каталіцкіх храмаў Бераставіччыны, якія захаваліся да нашых дзён, якія амаль усе занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.