Гродзенскі раён

Аздараўленне і адпачынак у Гродзенскім раёне

Уключае інфармацыю аб 16-ці турыстычных аб’ектаў гродзеншчыны. Прадстаўлены фота, адрас, тэлефоны для даведак, электронная пошта, якія прадастаўляюць паслугі па аздараўленні і адпачынку.

Вядомыя ўраджэнцы Гродзенскага раёна

Інфармацыйны рэсурс змяшчае фактаграфічную інфармацыю пра вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную, духоўную і іншыя сферы дзейнасці раёна. На дадзены момант, уяўляе даведнік кароткіх біяграфій 43-х персаналій. Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку прозвішчаў. Абнаўленне і дапаўненне базы дадзеных адбываецца па меры паступлення новых матэрыялаў, удакладненняў. Звесткі аб персаналіях дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі.

Вёскі Скідзельшчыны – сёстры Хатыні

Гартаючы старонкі гісторыі Квасоўкі

Раскрываецца інфармацыя пра назвы родных мясцін і іх паходжанне, пра людзей, што жылі ў вёсцы Квасоўка далёкія гады. Часткова звесткі з гэтага раздзела запісаны на падставе ўспамінаў старажыла вёскі І. Рагоўскага. Прыведзена меркаванне, што на гэтай тэрыторыі сяліліся яцвягі, распавядаецца аб мове на якой яны размаўлялі, у якіх ваенных паходах удзельнічалі і чым займаліся.

Уключае 4 раздзела:

  1. Гісторыя Квасоўкі.
  2. Вёскі Квасоўскага сельскага савета.
  3. Праца і людзі нашага сяла на старонках газет.
  4. Гісторыя станаўлення ВК імя В. І. Крамко.

Геалагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Гродзенскага раёна

Уключае 4 помнікі: Чортава гара Парэцкая; Група валуноў Свяцкая; Ніжэйшае месца Беларусі; Геалагічны кангламерат. Прадстаўлены іх фота, месцазнаходжання, межы помніка, плошча і што забараняецца на тэрыторыі помніка.

Героі Гродзенскага раёна

Змяшчае інфармацыю пра Герояў Сацыялістычнай Працы, Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза. Усяго база дадзеных змяшчае 22 героя Гродзенскага раёна, размешчаны іх фота, біяграфія і ўзнагароды.

Кніга памяці

Уключае інфармацыю аб баявых дзеяннях вызвалення горада Гродна і Гродзенскага раёна, Раціч, Верцялішак, Парэчча, Індуры, Луцкаўлянаў, Квасоўкі і Сапоцкіна, спіс спаленых вёсак і іх трагічная гісторыя, імёны, чыімі названы вуліцы Скідзеля, звесткі аб гісторыі Раціцкага сельсавету, аб гісторыі стварэння помніка воінам, якія загінулі ў в. Падліпкі, аб сацыяльна-эканамічнам развіцці ў пасляваенны перыяд Парэчча, аб дэпартацыі насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію з Квасоўкі, аб гісторыі адважнай партызанкі Вольгі Соламавай.

Людзі культуры Скідзельшчыны

Храмы Гродзенскага раёна

Уключае звесткі пра 20 храмаў. Прадстаўлены іх фота, местазнаходжанне, настаяцель, кантактныя дадзеныя і час працы, гістарычныя звесткі.