Воранаўскі раён

Іх імёны засталіся ў гісторыі Воранаўшчыны

Бібліяграфічны інфармацыйны рэсурс, у якім змяшчаецца інфармацыя аб ураджэнцах Воранава і Воранаўскага раёна. У артыкулах прапануецца матэрыял пра дзеячаў навукі, культуры, мастацтва, людзей самых разнастайных прафесій, жыццё і дзейнасць якіх звязана з краем, якія ўславілі сваімі адкрыццямі, дасягненнямі нашу краіну, горад і раён.

БД уключае інфармацыю: біяграфічныя данныя персаналіі, дасягненні ў той вобласці дзейнасці, якой ён займаўся ці займаецца. Карыстальнікі даведаюцца, якімі ўзнагародамі і прэміямі былі адзначаны славутыя людзі Воранаўшчыны. У канцы кожнага артыкула прапануецца бібліяграфічны спіс літаратуры.

Каб не забыцца-трэба ведаць і памятаць

Асноўная мэта стварэння рэсурсу - аддаць даніну павагі ветэранам афганскай вайны, якія вярнуліся жывымі і з гонарам выканалі абавязак Салдата, увекавечыць памяць загінуўшых воінаў у Афганістане і памерлых пасля заканчэння ваенных падзей, якія па месцы нараджэння, пражывання або службы звязаны з г.п.Воранава і Воранаўскім раёнам.

У канцы кожнага артыкула прапануецца бібліяграфічная літаратура.