Свіслацкі раён

Адчуй сябе пушчанскім рабінзонам

Вы трапіце ў дзіўны свет Белавежскай пушчы, дзе сам-насам з лесам і яго насельнікамі адкрыеце для сябе ўнікальнасць прыроднай жамчужыны і славутасці Свіслацкага краю. Аднак, каб дайсці да канца маршруту, трэба прыкласці старанне, упартасць, кемлівасць - усе тыя якасці, якімі павінны валодаць сапраўдныя турысты.

Знакамітыя людзі Свіслаччыны

Змяшчае інфармацыю пра вядомых людзей, лёсам звязаных са Свіслаччынай, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі. Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку персаналій і ўтрымлівае фотаздымкі, біяграфічную даведку, уклад у развіццё галіны, дапоўнены бібліяграфічнымі спісамі.

Людзі Працоўнай Славы

Змяшчае інфармацыю аб людзях, лёсам звязаных са Свіслачынай, хто сваёй шматгадовай і добрасумленнай працай і актыўнай жыццёвай пазіцыяй унеслі значны асабісты ўклад у вытворча-эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё рэгіёну і краіны. Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку персаналій і змяшчае фотаздымак, біяграфічную даведку, уклад у развіццё галіны, дапоўненыя бібліяграфічнымі спісамі.

Мастацтва керамікі

У канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. пасёлак Поразава быў адным з буйных ганчарных цэнтраў Беларусі. Чарназадымленая кераміка поразаўскіх майстроў была вядома далёка за межамі мястэчка, а на мясцовых кірмашах заўсёды ішоў бойкі гандаль ганчарным посудам. Майстэрства перадавалася з пакалення ў пакаленне, ад бацькі да сына, ад дзеда да ўнука, таму на Поразаўскай зямлі былі цэлыя сямейна-родавыя дынастыі ганчароў.

Творчых і дапытлівых Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства запрашае стаць удзельнікамі краязнаўчай гульні-экспедыцыі “Искусство гончарного ремесла”, якая дапаможа пашырыць ваш кругагляд і павысіць цікавасць да вывучэння народнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Прыродная спадчына Свіслацкага краю

Інафармацыйны рэсурс знаёміць з помнікамі прыроды Свіслаччыны: нацыянальным паркам “Белавежская пушча”, ключавой арніталагічнай тэрыторыяй (КОТ) “Балота “Дзікае”, Вердаміцкім паркам, якія прыцягваюць сваёй унікальнасцю, прыгажосцю, багаццем і разнастайнасцю прыродных багаццяў. Матэрыял дапоўнены фотаздымкамі і бібліяграфічнымі спісамі.

Свіслаччына ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Раскрывае гераічную гісторыю Свіслацкага раёна, подзвіг сваіх землякоў і тых герояў, якія загінулі, вызваляючы край. Матэрыял прадстаўлены згодна раздзелаў: “Пачатак вайны на Свіслаччыне”, “Акупацыйны рэжым. Свіслацкае гета”, “Партызанскі рух на Свіслаччыне”, “Падпольны рух на Свіслаччыне”, “Свіслацкая праўда” – газета-партызанка”, “Белавежская пушча ў гады вайны”, “Вызваленне Свіслаччыны”. Інфармацыя дапоўнена спісам літаратуры, бібліяграфічныя запісы размешчаны ў алфавітным парадку.