Астравецкі раён
Астравеччына літаратурная
Астравеччына слынная сваёй песеннасцю, яна стала радзімай для многіх таленавітых празаікаў і паэтаў. З мэтай прэзентацыі літаратурнага жыцця тут прадстаўлена творчасць таленавітых жыхароў Астравецкага раёна. Матэрыялы пададзены ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў.
Рэсурс змяшчае кароткія біяграфіі аўтараў і найбольш значныя творы, суправаджаецца бібліяграфіяй.
Вядомыя людзі Астравеччыны
Раздзелы:
-
З’яўляецца фактаграфічным інфармацыйным рэсурсам, у якім прадстаўлена інфармацыя аб людзях, якія маюць навуковыя ступені, з’яўляюцца аўтарамі навуковых публікацый.
Матэрыял размешчаны ў алфавіце прозвішчаў, суправаджаецца бібліяграфіяй.
-
Знакамітыя людзі Астравеччыны.
Утрымліваецца інфармацыя аб вядомых людзях раёна, якія ўнеслі значны ўклад у эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё мясцовасці.
Прадстаўленая інфармацыя размешчана ў алфавіце прозвішчаў, суправаджаецца бібліяграфіяй.
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Астравецкага раёна
База дадзеных дае характарыстыку 12 касцёлам Астравеччыны, расказвае пра гісторыю вёсак раёна, апісвае помнікі прыроды. Складаецца з трох раздзелаў:
-
Архітэктурныя помнікі Астравеччыны.
Яркае адлюстраванне гісторыі Астравецкага краю. Амаль кожны з аб’ектаў з’яўляецца жамчужынай матэрыяльнай культуры. Культавае дойлідства Астравеччыны вядома далёка за межамі раёна дзякуючы велічнаму касцёлу Святой Троіцы ў Гервятах, касцёлу Божай Маці ў Гудагаі, Міхалішкаўскаму касцёлу Святога Міхаіла Архангела, апісвае Траецкай царкве старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі і адзінага, пакуль што, праваслаўнага Храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы. Інфармацыя дапоўнена бібліяграфіяй і фотаздымкамі храмаў.
-
Прапаноўвае здзейсніць падарожжа па буйных і маленькіх вёсках Астравеччыны, даведацца аб узнікненні іх назваў, гісторыі эканамічнага і культурнага жыцця, слынных мясцінах і людзях. Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце населеных пунктаў.
-
Раскрывае геалагічнае багацце краю. Інфармацыя ўтрымлівае дакладнае месцазнаходжанне геалагічных помнікаў прыроды мясцовага і рэспубліканскага значэння і іх фотаздымкаў. Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце назваў.
-
Дэкаратыўна-прыкладное мастацства Астравеччыны.
Знаёміць з мясцовымі майстрамі і іх вырабамі. Ёсць сярод іх мастакі і разбяры па дрэве, майстры мастацкай вышыўкі і саломапляцення, ткачыхі і бондары. Працягваючы неўміручыя традыцыі жыватворнага народнага майстэрства, умельцы ствараюць арыгінальныя самабытныя рэчы.
ІХ імёнамі названы вуліцы Астраўца
Легенды і паданні
Створана на аснове апытання жыхароў раёна старэй 80-ці гадоў, якія з’яўляюцца вуснымі носьбітамі гісторыі краю. На працягу апошніх гадоў вёўся збор і сістэматызацыя занатаваных успамінаў, якія з’яўляюцца каштоўнасцю нематэрыяльнай культуры мясцовасці. Было здзейснена 7 экспедыцый у буйныя і дробныя вёскі Астравеччыны.
Матэрыял падаецца ў алфавіце назваў легендаў і паданняў.
Мужнасць. Подзвіг. Слава
-
Нашы землякі - ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Дзеля асэнсавання гітстарычнага значэння перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выхавання патрыятызму падрастаючага пакалення створана база дадзеных «Нашы землякі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны».
Сабраны матэрыял аб ветэранах усяго Астравецкага раёна з апісаннем іх жыцця; ваенных падзей, сведкамі якіх яны з’яўляліся; пералічаны іх узнагароды.
Прадстаўленая інфармацыя размешчана ў алфавіце прозвішчаў, суправаджаецца бібліяграфіяй.
-
Воінскія пахаванні Астравеччыны.
Воінскія захаванні лічацца аб’ектам гуманнай міссіі. За імі даглядаюць дарослыя і дзеці, аднаўляюцца помнікі, праводзяцца мітынгі. Ёсць такія і на Астравеччыне.
Польскія, яўрэйскія і рускія захаванні, помнікі загінуўшым землякам і брацкія магілы знаходзяцца пад пільнай увагай мясцовай улады, шэфскіх арганізацый.
Змяшчае кароткае апісанне і бібліяграфію.
-
Воіны-інтэрнацыяналісты Астравецкага раёна.
Утрымлівае спісак ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, якія пражывалі на тэрыторыі Астравецкага раёна на 28.01.2019 года.