Гісторыя. Падзеі. Факты

Ашмяншчына ў асобах і падзеях

Рэгіён: Ашмянскі раён

Змяшчае фактаграфічную інфармацыю аб вядомых людзях, якія ўнеслі значны ўклад у навуковае, культурнае, духоўнае, гаспадарчае жыццё Ашмяншчыны, а таксама пра найбольш важныя падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця раёна.

  • Рубрыка «Асобы». Інфармацыя аб персаналіі ўключае ўсе дакументальна выяўленыя варыянты імя на беларускай і рускай мовах, а таксама псеўданімы, духоўныя імёны; даты жыцця, месца нараджэння, род дзейнасці, прэміі, ганаровыя, воінскія і іншыя званні, галіна дзейнасці персоны.

  • Рубрыка «Падзеі». Звесткі аб падзеях ўключаюць усе дакументальна выяўленыя варыянты назвы на беларускай і рускай мовах, асноўныя даты, тэрыторыі, звязаныя з падзеяй, стаўленне да пэўнай галіны дзейнасці.

Тэкставая інфармацыя дапоўнена ілюстрацыйным матэрыялам. Прадстаўлена бібліяграфічная інфармацыя як крыніца стварэння фактаграфічнага запісу.

Вуліцы, авеяныя славай

Рэгіён: Зэльвенскі раён

Прадстаўлены звесткі пра 14 вуліц г.п.Зэльва, названых у гонар Герояў Савецкага Саюза, праслаўленых камандзіраў, франтавікоў і партызан, непасрэдных удзельнікаў вызвалення Зэльвы падчас Вялікай Айчыннай вайны. Таксама паказана геалакацыя вуліц у пасёлку і кароткія біяграфічныя звесткі аб людзях, у гонар якіх вуліцы атрымалі назвы.

У базе таксама прадстаўлены назвы вуліц, звязаныя з юбілейнымі датамі, прысвечанымі Вялікай Айчыннай вайне.

Ганарыся імем сваім, вуліца

Рэгіён: Бераставіцкі раён

Змешчана інфармацыя пра знакамітых людзей, якія ўсімі сваімі сіламі змагаліся супраць фашызму, абараняючы сваю родную зямлю. На акупіраванай нямецкімі захопнікамі Беларусі разгарнуўся буйнейшы партызанскі і падпольны рух. Супраць захопнікаў змагаліся больш за 374 тысячы партызан, больш як 70 тысяч удзельнікаў налічвала антыфашысцкае падполле.

Савецкія палкаводцы і ваенныя змаглі спыніць наступленне ворага цаной вялікіх ахвяр як у арміі, так і сярод мірнага насельніцтва.

Вялікая Айчынная вайна за чатыры гады адабрала жыццё ў мільёнаў нашых суайчыннікаў і пакінула ў вечнасці імёны тысяч герояў. Памяць аб іх жыве не толькі ў сэрцах удзячных нашчадкаў, але і ў назвах гарадоў, мястэчак і іх вуліц. Вялікая Бераставіца не выключэнне. Прадстаўляем вам герояў Вялікай Айчыннай вайны, военачальнікаў, арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкіх падпольных і партызанскіх рухаў, якія ўвекавечаны ў бераставіцкай тапаніміцы.

Гартаючы старонкі гісторыі Квасоўкі

Рэгіён: Гродзенскі раён

Раскрываецца інфармацыя пра назвы родных мясцін і іх паходжанне, пра людзей, што жылі ў вёсцы Квасоўка далёкія гады. Часткова звесткі з гэтага раздзела запісаны на падставе ўспамінаў старажыла вёскі І. Рагоўскага. Прыведзена меркаванне, што на гэтай тэрыторыі сяліліся яцвягі, распавядаецца аб мове на якой яны размаўлялі, у якіх ваенных паходах удзельнічалі і чым займаліся.

Уключае 4 раздзела:

  1. Гісторыя Квасоўкі.
  2. Вёскі Квасоўскага сельскага савета.
  3. Праца і людзі нашага сяла на старонках газет.
  4. Гісторыя станаўлення ВК імя В. І. Крамко.

Гродна на старонках “Гродзенскай праўды”

Рэгіён: Горад Гродна

Інфармацыйны рэсурс уключае артыкулы надрукаваныя на старонках абласной газеты “Гродзенская праўда”, якія змяшчаюць цікавыя факты і падзеі, што адбываліся ў г. Гродна ў перыяд 1945-2001 гг. Абласная газета захоўваецца ў фондзе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага пачынаючы з 1945 г.

Матэрыялы згрупіраваны па 7 раздзелах і адлюстроўваюць грамадска-палітычнае жыццё абласнога цэнтра, развіццё прамысловасці, медыцыны, навукі і адукацыі, асаблівасці развіцця галіны культуры, а таксама дасягненні ў спорце.

Гродна – інфармацыя для ўсіх

Рэгіён: Горад Гродна

Рэсурс створаны з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна, змяшчае краязнаўчыя дакументы розных фарматаў па гісторыі, экалогіі, архітэктуры, навуцы, адукацыі, літаратуры, культуры і мастацтву горада, пра помнікі гісторыка-культурнай спадчыны, знакамітых асоб, якія нарадзіліся ці пражываюць у горадзе Гродна і ўнеслі значны ўклад у яго развіццё. Мае магчымасці зручнага і дакладнага пошуку па розных крытэрыях.

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Астравецкага раёна

Рэгіён: Астравецкі раён

База дадзеных дае характарыстыку 12 касцёлам Астравеччыны, расказвае пра гісторыю вёсак раёна, апісвае помнікі прыроды. Складаецца з трох раздзелаў:

  • Архітэктурныя помнікі Астравеччыны.

    Яркае адлюстраванне гісторыі Астравецкага краю. Амаль кожны з аб’ектаў з’яўляецца жамчужынай матэрыяльнай культуры. Культавае дойлідства Астравеччыны вядома далёка за межамі раёна дзякуючы велічнаму касцёлу Святой Троіцы ў Гервятах, касцёлу Божай Маці ў Гудагаі, Міхалішкаўскаму касцёлу Святога Міхаіла Архангела, апісвае Траецкай царкве старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі і адзінага, пакуль што, праваслаўнага Храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы. Інфармацыя дапоўнена бібліяграфіяй і фотаздымкамі храмаў.

  • Летапісы вёсак.

    Прапаноўвае здзейсніць падарожжа па буйных і маленькіх вёсках Астравеччыны, даведацца аб узнікненні іх назваў, гісторыі эканамічнага і культурнага жыцця, слынных мясцінах і людзях. Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце населеных пунктаў.

  • Помнікі прыроды Астравеччыны.

    Раскрывае геалагічнае багацце краю. Інфармацыя ўтрымлівае дакладнае месцазнаходжанне геалагічных помнікаў прыроды мясцовага і рэспубліканскага значэння і іх фотаздымкаў. Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце назваў.

Дарогамі вызвалення Дзятлаўшчыны (да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Вялікай Перамогі)

Рэгіён: Дзятлаўскі раён

Раздзел «Іх імёнамі названы» прысвечаны асобам, якія ўнеслі вялікі ўклад у вызваленне Дзятлаўшчыны і іх імёнамі названы вуліцы Дзятлава.

Раздзел «Партызанскі і падпольны рух на Дзятлаўшчыне» знаёміць з гісторыяй змаганняў падпольшчыкаў і партызан супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Раздзел “Па слядах вялікай мужнасці” прадстаўлены віртуальнай Кнігай памяці, дзе сабраны ўспаміны і цікавы матэрыял аб ветэранах Дзятлаўшчыны.

Карэліцкі край: гісторыя і сучаснасць

Рэгіён: Карэліцкі раён

Створана з мэтай папулярызацыі і вывучэння гісторыі роднага краю, выкарыстання краязнаўчай інфармацыі ў вучэбнай, выкладчыцкай і культурна-асветніцкай дзейнасці. У базе дадзеных можна знайсці артыкулы універсальнага зместу аб краі, заслужаных людзях, Героях Сацыялістычнай працы, пра дзеячаў, якія занесены ў Кнігу Славы Карэліцкага раёна. База дадзеных адлюстроўвае бібліяграфічныя і фактаграфічныя дадзеныя пра гістарычныя помнікі архітэктуры, культуры, гісторыі і археалогіі, аб сельскай гаспадарцы, агратурызме, літаратурнай спадчыне і іншых напрамках з моманту стварэння і па сённяшні дзень.

Раздзелы:

Легенды і паданні

Рэгіён: Астравецкі раён

Створана на аснове апытання жыхароў раёна старэй 80-ці гадоў, якія з’яўляюцца вуснымі носьбітамі гісторыі краю. На працягу апошніх гадоў вёўся збор і сістэматызацыя занатаваных успамінаў, якія з’яўляюцца каштоўнасцю нематэрыяльнай культуры мясцовасці. Было здзейснена 7 экспедыцый у буйныя і дробныя вёскі Астравеччыны.

Матэрыял падаецца ў алфавіце назваў легендаў і паданняў.

Манументальная памяць горада Гродна

Рэгіён: Горад Гродна

БД адлюстроўвае ўсе аб’екты манументальнай скульптуры ў горадзе, знаёміць з лёсамі людзей, падзеямі і памятнымі датамі, якія ўвекавечаны ў помніках і мемарыяльных дошках. Утрымлівае фактаграфічны і бібліяграфічны матэрыял, фотаздымкі. Пералік (табліца) з даведачным матэрыялам і Google-карта размяшчэння помнікаў, мемарыяльных знакаў, дошак, пліт дапамогуць жыхарам і гасцям горада знайсці аб’екты скульптуры і даведацца пра іх гісторыю. Інфармацыйны рэсурс прадастаўляе магчымасць пошуку па храналагічнаму і імянному крытэрыях.

Мужнасць. Подзвіг. Слава

Рэгіён: Астравецкі раён

  • Нашы землякі - ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

    Дзеля асэнсавання гітстарычнага значэння перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выхавання патрыятызму падрастаючага пакалення створана база дадзеных «Нашы землякі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны».

    Сабраны матэрыял аб ветэранах усяго Астравецкага раёна з апісаннем іх жыцця; ваенных падзей, сведкамі якіх яны з’яўляліся; пералічаны іх узнагароды.

    Прадстаўленая інфармацыя размешчана ў алфавіце прозвішчаў, суправаджаецца бібліяграфіяй.

  • Воінскія пахаванні Астравеччыны.

    Воінскія захаванні лічацца аб’ектам гуманнай міссіі. За імі даглядаюць дарослыя і дзеці, аднаўляюцца помнікі, праводзяцца мітынгі. Ёсць такія і на Астравеччыне.

    Польскія, яўрэйскія і рускія захаванні, помнікі загінуўшым землякам і брацкія магілы знаходзяцца пад пільнай увагай мясцовай улады, шэфскіх арганізацый.

    Змяшчае кароткае апісанне і бібліяграфію.

  • Воіны-інтэрнацыяналісты Астравецкага раёна.

    Утрымлівае спісак ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, якія пражывалі на тэрыторыі Астравецкага раёна на 28.01.2019 года.

Па старонках гісторыі Ваўкавышчыны

Рэгіён: Ваўкавыскі раён

Рэсурс змяшчае звесткі пра гісторыю населенага пункта Ваўкавыскага раёна; звесткі аб ВАВ: людзі, падзеі, факты; звесткі аб памятных месцах раёна; анатаваны крыніцы, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэк раёна.

Свіслаччына ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Рэгіён: Свіслацкі раён

Раскрывае гераічную гісторыю Свіслацкага раёна, подзвіг сваіх землякоў і тых герояў, якія загінулі, вызваляючы край. Матэрыял прадстаўлены згодна раздзелаў: “Пачатак вайны на Свіслаччыне”, “Акупацыйны рэжым. Свіслацкае гета”, “Партызанскі рух на Свіслаччыне”, “Падпольны рух на Свіслаччыне”, “Свіслацкая праўда” – газета-партызанка”, “Белавежская пушча ў гады вайны”, “Вызваленне Свіслаччыны”. Інфармацыя дапоўнена спісам літаратуры, бібліяграфічныя запісы размешчаны ў алфавітным парадку.

Старонкі гісторыі Першай сусветнай

Рэгіён: Смаргонскі раён

Складаецца з чатырох раздзелаў:

  1. “Яны ваявалі на Смаргоншчыне” уключае біяграфічныя, фактаграфічныя звесткі аб 68 персонах, якія прынялі ўдзел у ваенных дзеяннях Першай сусветнай вайны.

  2. “Падзеі Першай сусветнай” складаецца з інфармацыйных блокаў: “Газавая атака”, “Жаночы “батальён смерці”, “Сольскае перамір’е”, “Штурм “Залатой горкі”, “Ілля Мурамец” №16”, “Свянцянскі прарыў”.

  3. “Узнагароды Першай сусветнай вайны” мае падраздзелы: “Аб узнагародах”, “Кавалеры Георгіеўскіх узнагарод”.

  4. “Зброя Расійскай імперыі” уключае падраздзелы “Вінтоўкі”, “Пісталеты і рэвальверы”, “Кулямёты”, “Тэхніка паветранага флоту”.

База дадзеных уключае інфармацыйныя матэрыялы, фотаматэрыялы, відэаролікі, бібліяграфічныя звесткі.

Сцежкамі Мастоўскага краю

Рэгіён: Мастоўскі раён

У аснове рэсурса – матэрыялы, апублікаваныя на старонках раённай газеты “Зара над Нёманам”, кнігі “Памяць. Мастоўскі раён” і іншых крыніц. База дадзеных змяшчае інфармацыю пра гісторыю горада Масты і Мастоўскага раёна, біяграфічныя, фактаграфічныя і бібліяграфічныя звесткі аб знакамітых земляках – ураджэнцах Мастоўшчыны, якія праявілі сябе ў розных сферах дзейнасці, пра выдатных асобаў, якія пакінулі след у гісторыі краю. Рэсурс знаёміць з гісторыяй населеных пунктаў Мастоўскага раёна, легендамі і паданнямі зямлі Мастоўскай, турыстычнымі аб’ектамі, помнікамі і памятнымі мясцінамі раёна.

Раздзелы: