Cпадчына

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Астравецкага раёна

Рэгіён: Астравецкі раён

База дадзеных дае характарыстыку 12 касцёлам Астравеччыны, расказвае пра гісторыю вёсак раёна, апісвае помнікі прыроды. Складаецца з трох раздзелаў:

  • Архітэктурныя помнікі Астравеччыны.

    Яркае адлюстраванне гісторыі Астравецкага краю. Амаль кожны з аб’ектаў з’яўляецца жамчужынай матэрыяльнай культуры. Культавае дойлідства Астравеччыны вядома далёка за межамі раёна дзякуючы велічнаму касцёлу Святой Троіцы ў Гервятах, касцёлу Божай Маці ў Гудагаі, Міхалішкаўскаму касцёлу Святога Міхаіла Архангела, апісвае Траецкай царкве старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі і адзінага, пакуль што, праваслаўнага Храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы. Інфармацыя дапоўнена бібліяграфіяй і фотаздымкамі храмаў.

  • Летапісы вёсак.

    Прапаноўвае здзейсніць падарожжа па буйных і маленькіх вёсках Астравеччыны, даведацца аб узнікненні іх назваў, гісторыі эканамічнага і культурнага жыцця, слынных мясцінах і людзях. Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце населеных пунктаў.

  • Помнікі прыроды Астравеччыны.

    Раскрывае геалагічнае багацце краю. Інфармацыя ўтрымлівае дакладнае месцазнаходжанне геалагічных помнікаў прыроды мясцовага і рэспубліканскага значэння і іх фотаздымкаў. Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце назваў.

  • Дэкаратыўна-прыкладное мастацства Астравеччыны.

    Знаёміць з мясцовымі майстрамі і іх вырабамі. Ёсць сярод іх мастакі і разбяры па дрэве, майстры мастацкай вышыўкі і саломапляцення, ткачыхі і бондары. Працягваючы неўміручыя традыцыі жыватворнага народнага майстэрства, умельцы ствараюць арыгінальныя самабытныя рэчы.

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Прынёманскага краю

Рэгіён: Горад Гродна

Аснову рэсурса складаюць матэрыялы пра помнікі архітэктуры, археалогіі, гісторыі, горадабудаўніцтва, мастацтва Гродзенскай вобласці, адзначаныя ў “Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”. Мэта стварэння − сабраць у адным месцы максімум інфармацыі пра той ці іншы помнік, яго гісторыю і сучасны стан. Гістарычныя даведкі і фотаздымкі помнікаў, якія прадстаўлены ў БД, дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі. Пры падрыхтоўцы інфармацыі выкарыстоўваліся як бібліяграфічныя, так і поўнатэкставыя матэрыялы, фотаздымкі з фондаў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”.

Матэрыял згрупаваны па раёнах Гродзенскай вобласці.

У дадзены перыяд адбываецца паступовае напаўненне базы.

Годоним Гродно - карта-энциклопедия

Рэгіён: Горад Гродна

В Гродно, как и в других городах страны, очевидна утрата исторических названий улиц – наименования большинства центральных улиц одинаковы и ничего не говорят об историко-культурной особенности населённого пункта. Карта-энциклопедия годонимов – зеркало, отражающее этот факт. И в этом отношении Гродно, как обладающий наибольшим историко-культурным наследием город страны, многое утратил в исторической годонимии. Очень важно знать и сохранить то, что осталось.

По данным Перечня наименований элементов улично-дорожной сети города Гродно (реш. Гродн. гор. Совета депутатов №45 от 29.12.2014, с учётом реш. 2017–2022 гг.) в обсластном центре более 800 улиц, проспектов, переулков, проездов, парков, площадей и бульваров. Более 35% связаны с именами людей.

Ресурс содержит картографическую, аудиовизуальную и лингвистическую информацию об улице и объектах на ней, о мотивированности годонима. Знакомит с биографиями личностей, именами которых улица названа, библиографией источников, фото, видео, историей и историко-культурными объектами на ней.

Все интерактивные материалы обозначены специальными значками на карте в соответствии с типом информации.

Гродна – інфармацыя для ўсіх

Рэгіён: Горад Гродна

Рэсурс створаны з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна, змяшчае краязнаўчыя дакументы розных фарматаў па гісторыі, экалогіі, архітэктуры, навуцы, адукацыі, літаратуры, культуры і мастацтву горада, пра помнікі гісторыка-культурнай спадчыны, знакамітых асоб, якія нарадзіліся ці пражываюць у горадзе Гродна і ўнеслі значны ўклад у яго развіццё. Мае магчымасці зручнага і дакладнага пошуку па розных крытэрыях.

Жамыслаўль - краязнаўчы даведнік

Рэгіён: Іўеўскі раён

Жамыслаўль – гэта аграгарадок у складзе Суботніцкага сельсавета Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Матэрыял прадстаўлены на беларускай мове і згрупаваны па раздзелах: “Аб рэсурсе”, “Гісторыя. Падзеі. Асобы.”, “Палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх”, “Прамысловыя аб’екты”, “Знаёмыя-незнаёмыя землякі”, “Жамыслаўль у дакументах”.

Пры падрыхтоўцы электроннага рэсурса “Жамыслаўль” выкарыстаны як бібліяграфічныя, фактаграфічныя, так і поўнатэкставыя матэрыялы, дакументы з фондаў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, а таксама з асабістых архіваў мясцовых краязнаўцаў, якія распавядаюць пра мінулае і сучаснасць аграгарадка Жамыслаўль, помнікі архітэктуры, культуры, гісторыі і археалогіі, аб літаратурнай спадчыне і іншых напрамках з моманту стварэння і па сённяшні дзень. Таксама выкарыстаны некаторыя фотаздымкі і публікацыі з вольных крыніц сеткі Інтэрнэт.

Захаваем помнікі для нашчадкаў

Рэгіён: Зэльвенскі раён

Прадстаўлены звесткі аб батанічных, геалагічных, гідралагічных помніках прыроды мясцовага значэння, размешчаных на тэрыторыі Зэльвенскага раёна, у тым ліку аб біялагічным заказніку рэспубліканскага значэння “Медухава”.

Інфармацыя аб кожным аб’екце суправаджаецца бібліяграфічным спісам.

Карэліцкі край: гісторыя і сучаснасць

Рэгіён: Карэліцкі раён

Створана з мэтай папулярызацыі і вывучэння гісторыі роднага краю, выкарыстання краязнаўчай інфармацыі ў вучэбнай, выкладчыцкай і культурна-асветніцкай дзейнасці. У базе дадзеных можна знайсці артыкулы універсальнага зместу аб краі, заслужаных людзях, Героях Сацыялістычнай працы, пра дзеячаў, якія занесены ў Кнігу Славы Карэліцкага раёна. База дадзеных адлюстроўвае бібліяграфічныя і фактаграфічныя дадзеныя пра гістарычныя помнікі архітэктуры, культуры, гісторыі і археалогіі, аб сельскай гаспадарцы, агратурызме, літаратурнай спадчыне і іншых напрамках з моманту стварэння і па сённяшні дзень.

Раздзелы:

Лідскі замак

Рэгіён: Лідскі раён

Цэласная электронная база дадзеных па гісторыі і сучаснаму стану Лідскага замка, галоўнай задачай якой з’яўляецца максімальна поўная і комплексная характарыстыка помніка гісторыка-культурнай спадчыны. Храналагічны перыяд ахопу – з XIV стагоддзя па сучасны перыяд. Матэрыялы дапоўнены бібліяграфіяй і выявамі.

Матэрыял згрупіраваны па наступных рубрыках: “Адкуль пайшла Ліда”, “Будаўніцтва Лідскага замка”, “Гісторыя Лідскага замка”, “Легенды і таямніцы Лідскага замка”, “Лідскі замак у мастацтве”, “Бібліяграфія”. Кожная рубрыка ўключае ў сябе падрубрыкі з поўнымі тэкстамі артыкулаў з перыядычных выданняў. Папаўненне базы дадзеных ажыццяўляецца па меры падрыхтоўкі новай інфармацыі.

Манументальная памяць горада Гродна

Рэгіён: Горад Гродна

БД адлюстроўвае ўсе аб’екты манументальнай скульптуры ў горадзе, знаёміць з лёсамі людзей, падзеямі і памятнымі датамі, якія ўвекавечаны ў помніках і мемарыяльных дошках. Утрымлівае фактаграфічны і бібліяграфічны матэрыял, фотаздымкі. Пералік (табліца) з даведачным матэрыялам і Google-карта размяшчэння помнікаў, мемарыяльных знакаў, дошак, пліт дапамогуць жыхарам і гасцям горада знайсці аб’екты скульптуры і даведацца пра іх гісторыю. Інфармацыйны рэсурс прадастаўляе магчымасць пошуку па храналагічнаму і імянному крытэрыях.

Мужнасць. Подзвіг. Слава

Рэгіён: Астравецкі раён

  • Нашы землякі - ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

    Дзеля асэнсавання гітстарычнага значэння перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выхавання патрыятызму падрастаючага пакалення створана база дадзеных «Нашы землякі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны».

    Сабраны матэрыял аб ветэранах усяго Астравецкага раёна з апісаннем іх жыцця; ваенных падзей, сведкамі якіх яны з’яўляліся; пералічаны іх узнагароды.

    Прадстаўленая інфармацыя размешчана ў алфавіце прозвішчаў, суправаджаецца бібліяграфіяй.

  • Воінскія пахаванні Астравеччыны.

    Воінскія захаванні лічацца аб’ектам гуманнай міссіі. За імі даглядаюць дарослыя і дзеці, аднаўляюцца помнікі, праводзяцца мітынгі. Ёсць такія і на Астравеччыне.

    Польскія, яўрэйскія і рускія захаванні, помнікі загінуўшым землякам і брацкія магілы знаходзяцца пад пільнай увагай мясцовай улады, шэфскіх арганізацый.

    Змяшчае кароткае апісанне і бібліяграфію.

  • Воіны-інтэрнацыяналісты Астравецкага раёна.

    Утрымлівае спісак ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, якія пражывалі на тэрыторыі Астравецкага раёна на 28.01.2019 года.

Помнікі гісторыі і культуры Іўеўшчыны

Рэгіён: Іўеўскі раён

Іўеўшчына – зямля з багатай шматвяковай гісторыяй. Сведчаннем гістарычных падзей, якія адбываліся тут у розныя часы і пакінулі пэўны след, з’яўляецца наяўнасць на тэрыторыі Іўеўскага раёна мноства помнікаў і памятных месцаў.

Пры падрыхтоўцы базы дадзеных аб мясцовых славутасцях выкарыстаны як фактаграфічныя, так і поўнатэкставыя матэрыялы, дакументы з фонду ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, з асабістых архіваў мясцовых краязнаўцаў, фотаздымкі і публікацыі з вольных крыніц сеткі Інтэрнэт. Інфармацыя сістэматызавана па тэматычных раздзелах, падраздзелах.

Па меры паступлення новай інфармацыі раздзелы рэсурса будуць дапоўнены.

Помнікі і брацкія магілы ахвяр фашызму на Зэльвеншчыне

Рэгіён: Зэльвенскі раён

Адлюстраваны звесткі пра больш за 60 помнікаў і абеліскаў, устаноўленных на тэрыторыі Зэльвенскага раёна. Для зручнасці карыстальнікаў інфармацыя сістэматызавана ў раздзелы па геаграфічнаму прынцыпу - помнікі, якія размешчаныя ў гарадскім пасёлку Зэльва і на тэрыторыі сельсаветаў. Апісанне аб’ектаў суправаджаецца звесткамі аб загінуўшых мірных жыхарах і воінах, чые імёны былі ўвекавечаны на пастаментах. У канцы кожнага раздзела прадстаўлены бібліяграфічныя спісы выданняў, якія адлюстроўваюць больш падрабязную інфармацыю аб канкрэтным помніку ці абеліску.

Прыродная спадчына Свіслацкага краю

Рэгіён: Свіслацкі раён

Інафармацыйны рэсурс знаёміць з помнікамі прыроды Свіслаччыны: нацыянальным паркам “Белавежская пушча”, ключавой арніталагічнай тэрыторыяй (КОТ) “Балота “Дзікае”, Вердаміцкім паркам, якія прыцягваюць сваёй унікальнасцю, прыгажосцю, багаццем і разнастайнасцю прыродных багаццяў. Матэрыял дапоўнены фотаздымкамі і бібліяграфічнымі спісамі.

Страчаная спадчына Бераставіччыны

Рэгіён: Бераставіцкі раён

Інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя аб найважнейшых страчаных помніках Бераставіцкага краю, якія падвергліся знішчэнню ў розныя гады і па розных прычынах. Гэта храмы, сядзібы, грамадзянскія будынкі– знішчаныя цалкам, або амаль разбураныя, а таксама зусім страчаныя па прычыне ветхасці. За кожнай сядзібай – багатая гісторыя: адны перасталі выкарыстоўвацца адразу пасля рэвалюцыі, другія былі пакінуты назаўжды пасля Вялікай Айчыннай вайны, а калісьці ў іх кіпела жыццё заможных спадароў. Большасць сядзіб, якія перажылі савецкі час, зараз ператвораны ў руіны. Генеруецца БД аддзелам абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага”.

Храмы Бераставіцкага краю

Рэгіён: Бераставіцкі раён

Інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя пра гісторыю пабудовы і сучасным становішча праваслаўных, каталіцкіх храмаў Бераставіччыны, якія захаваліся да нашых дзён, якія амаль усе занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.