Турызм
Рэгіён:
Гродзенскі раён
Уключае інфармацыю аб 16-ці турыстычных аб’ектаў гродзеншчыны. Прадстаўлены фота, адрас, тэлефоны для даведак, электронная пошта, якія прадастаўляюць паслугі па аздараўленні і адпачынку.
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Астравецкага раёна
Рэгіён:
Астравецкі раён
База дадзеных дае характарыстыку 12 касцёлам Астравеччыны, расказвае пра гісторыю вёсак раёна, апісвае помнікі прыроды. Складаецца з трох раздзелаў:
-
Архітэктурныя помнікі Астравеччыны.
Яркае адлюстраванне гісторыі Астравецкага краю. Амаль кожны з аб’ектаў з’яўляецца жамчужынай матэрыяльнай культуры. Культавае дойлідства Астравеччыны вядома далёка за межамі раёна дзякуючы велічнаму касцёлу Святой Троіцы ў Гервятах, касцёлу Божай Маці ў Гудагаі, Міхалішкаўскаму касцёлу Святога Міхаіла Архангела, апісвае Траецкай царкве старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі і адзінага, пакуль што, праваслаўнага Храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы. Інфармацыя дапоўнена бібліяграфіяй і фотаздымкамі храмаў.
-
Летапісы вёсак.
Прапаноўвае здзейсніць падарожжа па буйных і маленькіх вёсках Астравеччыны, даведацца аб узнікненні іх назваў, гісторыі эканамічнага і культурнага жыцця, слынных мясцінах і людзях. Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце населеных пунктаў.
-
Помнікі прыроды Астравеччыны.
Раскрывае геалагічнае багацце краю. Інфармацыя ўтрымлівае дакладнае месцазнаходжанне геалагічных помнікаў прыроды мясцовага і рэспубліканскага значэння і іх фотаздымкаў. Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце назваў.
-
Дэкаратыўна-прыкладное мастацства Астравеччыны.
Знаёміць з мясцовымі майстрамі і іх вырабамі. Ёсць сярод іх мастакі і разбяры па дрэве, майстры мастацкай вышыўкі і саломапляцення, ткачыхі і бондары. Працягваючы неўміручыя традыцыі жыватворнага народнага майстэрства, умельцы ствараюць арыгінальныя самабытныя рэчы.
Рэгіён:
Горад Гродна
Аснову рэсурса складаюць матэрыялы пра помнікі архітэктуры, археалогіі, гісторыі, горадабудаўніцтва, мастацтва Гродзенскай вобласці, адзначаныя ў “Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”. Мэта стварэння − сабраць у адным месцы максімум інфармацыі пра той ці іншы помнік, яго гісторыю і сучасны стан. Гістарычныя даведкі і фотаздымкі помнікаў, якія прадстаўлены ў БД, дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі. Пры падрыхтоўцы інфармацыі выкарыстоўваліся як бібліяграфічныя, так і поўнатэкставыя матэрыялы, фотаздымкі з фондаў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”.
Матэрыял згрупаваны па раёнах Гродзенскай вобласці.
У дадзены перыяд адбываецца паступовае напаўненне базы.
Рэгіён:
Астравецкі раён
Рэгіён:
Карэліцкі раён
Створана з мэтай папулярызацыі і вывучэння гісторыі роднага краю, выкарыстання краязнаўчай інфармацыі ў вучэбнай, выкладчыцкай і культурна-асветніцкай дзейнасці. У базе дадзеных можна знайсці артыкулы універсальнага зместу аб краі, заслужаных людзях, Героях Сацыялістычнай працы, пра дзеячаў, якія занесены ў Кнігу Славы Карэліцкага раёна. База дадзеных адлюстроўвае бібліяграфічныя і фактаграфічныя дадзеныя пра гістарычныя помнікі архітэктуры, культуры, гісторыі і археалогіі, аб сельскай гаспадарцы, агратурызме, літаратурнай спадчыне і іншых напрамках з моманту стварэння і па сённяшні дзень.
Раздзелы:
Рэгіён:
Горад Гродна
БД адлюстроўвае ўсе аб’екты манументальнай скульптуры ў горадзе, знаёміць з лёсамі людзей, падзеямі і памятнымі датамі, якія ўвекавечаны ў помніках і мемарыяльных дошках. Утрымлівае фактаграфічны і бібліяграфічны матэрыял, фотаздымкі. Пералік (табліца) з даведачным матэрыялам і Google-карта размяшчэння помнікаў, мемарыяльных знакаў, дошак, пліт дапамогуць жыхарам і гасцям горада знайсці аб’екты скульптуры і даведацца пра іх гісторыю. Інфармацыйны рэсурс прадастаўляе магчымасць пошуку па храналагічнаму і імянному крытэрыях.
Рэгіён:
Іўеўскі раён
Іўеўшчына – зямля з багатай шматвяковай гісторыяй. Сведчаннем гістарычных падзей, якія адбываліся тут у розныя часы і пакінулі пэўны след, з’яўляецца наяўнасць на тэрыторыі Іўеўскага раёна мноства помнікаў і памятных месцаў.
Пры падрыхтоўцы базы дадзеных аб мясцовых славутасцях выкарыстаны як фактаграфічныя, так і поўнатэкставыя матэрыялы, дакументы з фонду ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, з асабістых архіваў мясцовых краязнаўцаў, фотаздымкі і публікацыі з вольных крыніц сеткі Інтэрнэт. Інфармацыя сістэматызавана па тэматычных раздзелах, падраздзелах.
Па меры паступлення новай інфармацыі раздзелы рэсурса будуць дапоўнены.
Рэгіён:
Свіслацкі раён
Інафармацыйны рэсурс знаёміць з помнікамі прыроды Свіслаччыны: нацыянальным паркам “Белавежская пушча”, ключавой арніталагічнай тэрыторыяй (КОТ) “Балота “Дзікае”, Вердаміцкім паркам, якія прыцягваюць сваёй унікальнасцю, прыгажосцю, багаццем і разнастайнасцю прыродных багаццяў. Матэрыял дапоўнены фотаздымкамі і бібліяграфічнымі спісамі.
Рэгіён:
Мастоўскі раён
У аснове рэсурса – матэрыялы, апублікаваныя на старонках раённай газеты “Зара над Нёманам”, кнігі “Памяць. Мастоўскі раён” і іншых крыніц. База дадзеных змяшчае інфармацыю пра гісторыю горада Масты і Мастоўскага раёна, біяграфічныя, фактаграфічныя і бібліяграфічныя звесткі аб знакамітых земляках – ураджэнцах Мастоўшчыны, якія праявілі сябе ў розных сферах дзейнасці, пра выдатных асобаў, якія пакінулі след у гісторыі краю. Рэсурс знаёміць з гісторыяй населеных пунктаў Мастоўскага раёна, легендамі і паданнямі зямлі Мастоўскай, турыстычнымі аб’ектамі, помнікамі і памятнымі мясцінамі раёна.
Раздзелы: