Экалогія

Гродна – інфармацыя для ўсіх

Рэгіён: Горад Гродна

Рэсурс створаны з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна, змяшчае краязнаўчыя дакументы розных фарматаў па гісторыі, экалогіі, архітэктуры, навуцы, адукацыі, літаратуры, культуры і мастацтву горада, пра помнікі гісторыка-культурнай спадчыны, знакамітых асоб, якія нарадзіліся ці пражываюць у горадзе Гродна і ўнеслі значны ўклад у яго развіццё. Мае магчымасці зручнага і дакладнага пошуку па розных крытэрыях.

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Астравецкага раёна

Рэгіён: Астравецкі раён

База дадзеных дае характарыстыку 12 касцёлам Астравеччыны, расказвае пра гісторыю вёсак раёна, апісвае помнікі прыроды. Складаецца з трох раздзелаў:

  • Архітэктурныя помнікі Астравеччыны.

    Яркае адлюстраванне гісторыі Астравецкага краю. Амаль кожны з аб’ектаў з’яўляецца жамчужынай матэрыяльнай культуры. Культавае дойлідства Астравеччыны вядома далёка за межамі раёна дзякуючы велічнаму касцёлу Святой Троіцы ў Гервятах, касцёлу Божай Маці ў Гудагаі, Міхалішкаўскаму касцёлу Святога Міхаіла Архангела, апісвае Траецкай царкве старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі і адзінага, пакуль што, праваслаўнага Храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы. Інфармацыя дапоўнена бібліяграфіяй і фотаздымкамі храмаў.

  • Летапісы вёсак.

    Прапаноўвае здзейсніць падарожжа па буйных і маленькіх вёсках Астравеччыны, даведацца аб узнікненні іх назваў, гісторыі эканамічнага і культурнага жыцця, слынных мясцінах і людзях. Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце населеных пунктаў.

  • Помнікі прыроды Астравеччыны.

    Раскрывае геалагічнае багацце краю. Інфармацыя ўтрымлівае дакладнае месцазнаходжанне геалагічных помнікаў прыроды мясцовага і рэспубліканскага значэння і іх фотаздымкаў. Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце назваў.

Захаваем помнікі для нашчадкаў

Рэгіён: Зэльвенскі раён

Прадстаўлены звесткі аб батанічных, геалагічных, гідралагічных помніках прыроды мясцовага значэння, размешчаных на тэрыторыі Зэльвенскага раёна, у тым ліку аб біялагічным заказніку рэспубліканскага значэння “Медухава”.

Інфармацыя аб кожным аб’екце суправаджаецца бібліяграфічным спісам.

Прыродная спадчына Свіслацкага краю

Рэгіён: Свіслацкі раён

Інафармацыйны рэсурс знаёміць з помнікамі прыроды Свіслаччыны: нацыянальным паркам “Белавежская пушча”, ключавой арніталагічнай тэрыторыяй (КОТ) “Балота “Дзікае”, Вердаміцкім паркам, якія прыцягваюць сваёй унікальнасцю, прыгажосцю, багаццем і разнастайнасцю прыродных багаццяў. Матэрыял дапоўнены фотаздымкамі і бібліяграфічнымі спісамі.