Экалогія
Рэгіён:
Гродзенскі раён
Уключае 4 помнікі: Чортава гара Парэцкая; Група валуноў Свяцкая; Ніжэйшае месца Беларусі; Геалагічны кангламерат. Прадстаўлены іх фота, месцазнаходжання, межы помніка, плошча і што забараняецца на тэрыторыі помніка.
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Астравецкага раёна
Рэгіён:
Астравецкі раён
База дадзеных дае характарыстыку 12 касцёлам Астравеччыны, расказвае пра гісторыю вёсак раёна, апісвае помнікі прыроды. Складаецца з трох раздзелаў:
-
Архітэктурныя помнікі Астравеччыны.
Яркае адлюстраванне гісторыі Астравецкага краю. Амаль кожны з аб’ектаў з’яўляецца жамчужынай матэрыяльнай культуры. Культавае дойлідства Астравеччыны вядома далёка за межамі раёна дзякуючы велічнаму касцёлу Святой Троіцы ў Гервятах, касцёлу Божай Маці ў Гудагаі, Міхалішкаўскаму касцёлу Святога Міхаіла Архангела, апісвае Траецкай царкве старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі і адзінага, пакуль што, праваслаўнага Храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы. Інфармацыя дапоўнена бібліяграфіяй і фотаздымкамі храмаў.
-
Летапісы вёсак.
Прапаноўвае здзейсніць падарожжа па буйных і маленькіх вёсках Астравеччыны, даведацца аб узнікненні іх назваў, гісторыі эканамічнага і культурнага жыцця, слынных мясцінах і людзях. Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце населеных пунктаў.
-
Помнікі прыроды Астравеччыны.
Раскрывае геалагічнае багацце краю. Інфармацыя ўтрымлівае дакладнае месцазнаходжанне геалагічных помнікаў прыроды мясцовага і рэспубліканскага значэння і іх фотаздымкаў. Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце назваў.
-
Дэкаратыўна-прыкладное мастацства Астравеччыны.
Знаёміць з мясцовымі майстрамі і іх вырабамі. Ёсць сярод іх мастакі і разбяры па дрэве, майстры мастацкай вышыўкі і саломапляцення, ткачыхі і бондары. Працягваючы неўміручыя традыцыі жыватворнага народнага майстэрства, умельцы ствараюць арыгінальныя самабытныя рэчы.
Рэгіён:
Горад Гродна
Рэсурс створаны з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна, змяшчае краязнаўчыя дакументы розных фарматаў па гісторыі, экалогіі, архітэктуры, навуцы, адукацыі, літаратуры, культуры і мастацтву горада, пра помнікі гісторыка-культурнай спадчыны, знакамітых асоб, якія нарадзіліся ці пражываюць у горадзе Гродна і ўнеслі значны ўклад у яго развіццё. Мае магчымасці зручнага і дакладнага пошуку па розных крытэрыях.
Рэгіён:
Зэльвенскі раён
Прадстаўлены звесткі аб батанічных, геалагічных, гідралагічных помніках прыроды мясцовага значэння, размешчаных на тэрыторыі Зэльвенскага раёна, у тым ліку аб біялагічным заказніку рэспубліканскага значэння “Медухава”.
Інфармацыя аб кожным аб’екце суправаджаецца бібліяграфічным спісам.
Рэгіён:
Свіслацкі раён
Інафармацыйны рэсурс знаёміць з помнікамі прыроды Свіслаччыны: нацыянальным паркам “Белавежская пушча”, ключавой арніталагічнай тэрыторыяй (КОТ) “Балота “Дзікае”, Вердаміцкім паркам, якія прыцягваюць сваёй унікальнасцю, прыгажосцю, багаццем і разнастайнасцю прыродных багаццяў. Матэрыял дапоўнены фотаздымкамі і бібліяграфічнымі спісамі.