Літаратурнае краязнаўства

Астравеччына літаратурная

Рэгіён: Астравецкі раён

Астравеччына слынная сваёй песеннасцю, яна стала радзімай для многіх таленавітых празаікаў і паэтаў. З мэтай прэзентацыі літаратурнага жыцця тут прадстаўлена творчасць таленавітых жыхароў Астравецкага раёна. Матэрыялы пададзены ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў.

Рэсурс змяшчае кароткія біяграфіі аўтараў і найбольш значныя творы, суправаджаецца бібліяграфіяй.

Гродна – інфармацыя для ўсіх

Рэгіён: Горад Гродна

Рэсурс створаны з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна, змяшчае краязнаўчыя дакументы розных фарматаў па гісторыі, экалогіі, архітэктуры, навуцы, адукацыі, літаратуры, культуры і мастацтву горада, пра помнікі гісторыка-культурнай спадчыны, знакамітых асоб, якія нарадзіліся ці пражываюць у горадзе Гродна і ўнеслі значны ўклад у яго развіццё. Мае магчымасці зручнага і дакладнага пошуку па розных крытэрыях.

Карэліцкі край: гісторыя і сучаснасць

Рэгіён: Карэліцкі раён

Створана з мэтай папулярызацыі і вывучэння гісторыі роднага краю, выкарыстання краязнаўчай інфармацыі ў вучэбнай, выкладчыцкай і культурна-асветніцкай дзейнасці. У базе дадзеных можна знайсці артыкулы універсальнага зместу аб краі, заслужаных людзях, Героях Сацыялістычнай працы, пра дзеячаў, якія занесены ў Кнігу Славы Карэліцкага раёна. База дадзеных адлюстроўвае бібліяграфічныя і фактаграфічныя дадзеныя пра гістарычныя помнікі архітэктуры, культуры, гісторыі і археалогіі, аб сельскай гаспадарцы, агратурызме, літаратурнай спадчыне і іншых напрамках з моманту стварэння і па сённяшні дзень.

Раздзелы:

Літаратурная Слонімшчына

Рэгіён: Слонімскі раён

Уяўляе сабой матэрыялы аб 20 пісьменніках і паэтах, якія жыццём і дзейнасцю цалкам або часткова звязаны са Слонімам і Слонімскім раёнам. БД з’яўляецца асновай для падрыхтоўкі мерапрыемстваў па літаратурнаму краязнаўству, аказання інфармацыйнай дапамогі карыстальнікам. Звесткі аб персаналіі, фотаздымкі дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі. Матэрыял размешчаны ў алфавіце прозвішчаў пісьменнікаў. Праца над рэсурсам працягваецца.

Электронны музей А. Н. Карпюка

Рэгіён: Горад Гродна

Электронны музей жыцця і творчасці створаны ў гонар беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Аляксея Нічыпаравіча Карпюка. Імя празаіка Аляксея Карпюка назаўжды ўпісана ў беларускую літаратуру, вобраз яго – у сэрцах многіх беларусаў, хто меў шчасце ведаць яго асабіста, атрымаў задавальненне ад яго творчасці.