Літаратурнае краязнаўства

Астравеччына літаратурная

Рэгіён: Астравецкі раён

Астравеччына слынная сваёй песеннасцю, яна стала радзімай для многіх таленавітых празаікаў і паэтаў. З мэтай прэзентацыі літаратурнага жыцця тут прадстаўлена творчасць таленавітых жыхароў Астравецкага раёна. Матэрыялы пададзены ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў.

Рэсурс змяшчае кароткія біяграфіі аўтараў і найбольш значныя творы, суправаджаецца бібліяграфіяй.

Віртуальным музей "Аўтограф на памяць"

Рэгіён: Горад Гродна

Кожная бібліятэка ганарыцца сваімі выданнямі з аўтографамі ці дароўнымі запісамі. Надпіс на кнізе – не толькі след чалавечай рукі, гэта часцінка духу чалавека. Так мы можам сустрэцца з аўтарам. Да нас вяртаецца не толькі асоба, што пакінула запіс, а і час з яго падзеямі і нават нейкімі падрабязнасцямі. Той факт, што сам пісьменнік трымаў гэта выданне ў руках і заставіў на ім свой подпіс, робіць яго непаўторным, адзіным у сваім родзе. Дзякуючы ўласнаму подпісу кніга набывае літаратурна-гістарычную і культурную каштоўнасць.

Калекцыя аўтографаў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага складаецца з кніг беларускіх аўтараў, якія беражліва захоўваюцца ў фондзе бібліятэкі. Гэтыя выданні былі падораны пісьменнікамі, дзеячамі навукі і культуры, а таксама краязнаўцамі і чытачамі нашай бібліятэкі.

Матэрыял сгрупіраваны ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў. Прыводзіцца бібліяграфічнае апісанне дакумента, звесткі аб аўтары і дакладны тэкст дароўнага запісу, пералічваюцца і іншыя выданні пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі.

Гродна – інфармацыя для ўсіх

Рэгіён: Горад Гродна

Рэсурс створаны з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна, змяшчае краязнаўчыя дакументы розных фарматаў па гісторыі, экалогіі, архітэктуры, навуцы, адукацыі, літаратуры, культуры і мастацтву горада, пра помнікі гісторыка-культурнай спадчыны, знакамітых асоб, якія нарадзіліся ці пражываюць у горадзе Гродна і ўнеслі значны ўклад у яго развіццё. Мае магчымасці зручнага і дакладнага пошуку па розных крытэрыях.

Карэліцкі край: гісторыя і сучаснасць

Рэгіён: Карэліцкі раён

Створана з мэтай папулярызацыі і вывучэння гісторыі роднага краю, выкарыстання краязнаўчай інфармацыі ў вучэбнай, выкладчыцкай і культурна-асветніцкай дзейнасці. У базе дадзеных можна знайсці артыкулы універсальнага зместу аб краі, заслужаных людзях, Героях Сацыялістычнай працы, пра дзеячаў, якія занесены ў Кнігу Славы Карэліцкага раёна. База дадзеных адлюстроўвае бібліяграфічныя і фактаграфічныя дадзеныя пра гістарычныя помнікі архітэктуры, культуры, гісторыі і археалогіі, аб сельскай гаспадарцы, агратурызме, літаратурнай спадчыне і іншых напрамках з моманту стварэння і па сённяшні дзень.

Раздзелы:

Літаратурная карта Лідчыны

Рэгіён: Лідскі раён

У базе даных паведамляюцца асноўныя біяграфічныя факты: даты нараджэння пісьменнікаў і паэтаў, месца нараджэння, адукацыя, жыццёвы шлях, пералічаюцца навуковыя і ганаровыя званні, рэспубліканскія, усесаюзныя і замежныя прэміі, адзначаюцца ўзнагароды ордэнамі і медалямі, членства ў Саюзе пісьменнікаў.

Літаратурная карта Мастоўскага раёна

Рэгіён: Мастоўскі раён

У аснове рэсурса — аўтабіяграфіі, матэрыялы з архіваў і ўспамінаў ураджэнцаў, паэтычныя і асабістыя зборнікі твораў, а таксама звесткі аб жыцці і творчасці са старонак раённай газеты “Зара над Нёманам” і рэспубліканскай прэсы.

База даных змяшчае вершы, біяграфічныя, бібліяграфічныя, фота- і відэа-матэрыялы.

Літаратурная Слонімшчына

Рэгіён: Слонімскі раён

Уяўляе сабой матэрыялы аб 20 пісьменніках і паэтах, якія жыццём і дзейнасцю цалкам або часткова звязаны са Слонімам і Слонімскім раёнам. БД з’яўляецца асновай для падрыхтоўкі мерапрыемстваў па літаратурнаму краязнаўству, аказання інфармацыйнай дапамогі карыстальнікам. Звесткі аб персаналіі, фотаздымкі дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі. Матэрыял размешчаны ў алфавіце прозвішчаў пісьменнікаў. Праца над рэсурсам працягваецца.

Сцежкамі Смаргоншчыны

Рэгіён: Смаргонскі раён

Квэст “Сцежкамі Смаргоншчыны” мае пяць прыпынкаў. На кожным прыпынку неабходна правільна адказваць на пытанні, каб знайсці лічбы кода, з дапамогай якога можна будзе адкрыць сейф.

Электронны музей А. Н. Карпюка

Рэгіён: Горад Гродна

Электронны музей жыцця і творчасці створаны ў гонар беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Аляксея Нічыпаравіча Карпюка. Імя празаіка Аляксея Карпюка назаўжды ўпісана ў беларускую літаратуру, вобраз яго – у сэрцах многіх беларусаў, хто меў шчасце ведаць яго асабіста, атрымаў задавальненне ад яго творчасці.