Культура і мастацтва
Рэгіён:
Свіслацкі раён
Вы трапіце ў дзіўны свет Белавежскай пушчы, дзе сам-насам з лесам і яго насельнікамі адкрыеце для сябе ўнікальнасць прыроднай жамчужыны і славутасці Свіслацкага краю. Аднак, каб дайсці да канца маршруту, трэба прыкласці старанне, упартасць, кемлівасць - усе тыя якасці, якімі павінны валодаць сапраўдныя турысты.
Рэгіён:
Горад Гродна
Рэсурс створаны з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна, змяшчае краязнаўчыя дакументы розных фарматаў па гісторыі, экалогіі, архітэктуры, навуцы, адукацыі, літаратуры, культуры і мастацтву горада, пра помнікі гісторыка-культурнай спадчыны, знакамітых асоб, якія нарадзіліся ці пражываюць у горадзе Гродна і ўнеслі значны ўклад у яго развіццё. Мае магчымасці зручнага і дакладнага пошуку па розных крытэрыях.
Рэгіён:
Карэліцкі раён
Рэгіён:
Астравецкі раён
Створана на аснове апытання жыхароў раёна старэй 80-ці гадоў, якія з’яўляюцца вуснымі носьбітамі гісторыі краю. На працягу апошніх гадоў вёўся збор і сістэматызацыя занатаваных успамінаў, якія з’яўляюцца каштоўнасцю нематэрыяльнай культуры мясцовасці. Было здзейснена 7 экспедыцый у буйныя і дробныя вёскі Астравеччыны.
Матэрыял падаецца ў алфавіце назваў легендаў і паданняў.
Рэгіён:
Навагрудскі раён
Камбінаваны інфармацыйны рэсурс краязнаўчай тэматыкі. Аснову рэсурсу складаюць матэрыялы выяўленчага і біяграфічнага характару, якія адлюстроўваюць Навагрудак як аб’ект увагі мастакоў. Матэрыялы згрупаваны па асноўных раздзелах: “Мастакі”, “Мастакі Навагрудчыны”, “Галерэя” (у алфавітным парадку прадстаўлены алічбаваныя работы мастакоў, на якіх адлюстраваны Навагрудак), “Дзіцячая творчасць”. Для зручнасці навігацыі па рэсурсу можна скарыстацца інструментам “Пошук”. База дадзеных будзе цікава краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, навукоўцам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам і гісторыяй Навагрудка.
Электронны рэсурс папаўняецца ў бягучым рэжыме.
Рэгіён:
Свіслацкі раён
У канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. пасёлак Поразава быў адным з буйных ганчарных цэнтраў Беларусі. Чарназадымленая кераміка поразаўскіх майстроў была вядома далёка за межамі мястэчка, а на мясцовых кірмашах заўсёды ішоў бойкі гандаль ганчарным посудам. Майстэрства перадавалася з пакалення ў пакаленне, ад бацькі да сына, ад дзеда да ўнука, таму на Поразаўскай зямлі былі цэлыя сямейна-родавыя дынастыі ганчароў.
Творчых і дапытлівых Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства запрашае стаць удзельнікамі краязнаўчай гульні-экспедыцыі “Искусство гончарного ремесла”, якая дапаможа пашырыць ваш кругагляд і павысіць цікавасць да вывучэння народнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Рэгіён:
Іўеўскі раён
Іўеўшчына – зямля з багатай шматвяковай гісторыяй. Сведчаннем гістарычных падзей, якія адбываліся тут у розныя часы і пакінулі пэўны след, з’яўляецца наяўнасць на тэрыторыі Іўеўскага раёна мноства помнікаў і памятных месцаў.
Пры падрыхтоўцы базы дадзеных аб мясцовых славутасцях выкарыстаны як фактаграфічныя, так і поўнатэкставыя матэрыялы, дакументы з фонду ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, з асабістых архіваў мясцовых краязнаўцаў, фотаздымкі і публікацыі з вольных крыніц сеткі Інтэрнэт. Інфармацыя сістэматызавана па тэматычных раздзелах, падраздзелах.
Па меры паступлення новай інфармацыі раздзелы рэсурса будуць дапоўнены.
Рэгіён:
Смаргонскі раён
Змяшчае звесткі аб 16 персаналіях – кампазітарах, дырыжорах, паэтах, музыкантах, выканаўцах, фалькларыстах, музыказнаўцах, педагогах музыкі – ураджэнцах Смаргоншчыны і звязаных з ёй сваім жыццём і творчасцю. База даных утрымлівае біяграфічную, фактаграфічную і бібліяграфічную інфармацыю аб персонах.
Рэгіён:
Горад Гродна
Прысвечаны заслужанаму дзеячу самадзейнага мастацтва БССР, балетмайстару, педагогу, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Ларысе Дзмітрыеўне Ляшэнкі. Змяшчае біяграфічныя звесткі, дапоўненыя фотаздымкамі з асабістага архіву творцы, успаміны сучаснікаў, спіс узнагарод, а таксама бібліяграфічны спіс артыкулаў і матэрыялаў пра дзеяча культуры.
Рэгіён:
Горад Гродна
Прысвечаны кампазітару, педагогу, выдатніку адукацыі Беларусі Яўгену Канстанцінавічу Петрашэвічу. Прадстаўлены біяграфічныя звесткі з фрагментамі ўспамінаў Я.Петрашэвіча і фотаздымкамі яго асабістага архіву, успаміны сучаснікаў, відэаматэрыялы, бібліяграфічны спіс кніг і публікацый твораў Я.Петрашэвіча ў друку, артыкулаў пра яго.
Рэгіён:
Горад Гродна
Прысвечаны жыццю і творчасці скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, члена Беларускага саюза мастакоў Уладзіміра Васільевіча Церабуна. Тэматычныя залы музея, сфарміраваныя ў адпаведнасці з жыццёвымі вехамі і творчымі набыткамі асобы, дазваляюць пазнаёміцца з біяграфіяй і светапоглядам мастака, убачыць яго работы ў розных жанрах. Рэсурс змяшчае біяграфію, фота і відэасюжэты, бібліяграфічны спіс матэрыялаў пра творчую асобу.