Аб праекце
Бібліятэкі з’яўляюцца асноўнымі цэнтрамі стварэння, захоўвання і прадастаўлення краязнаўчай інфармацыі ў сваіх рэгіёнах, таму краязнаўства заўсёды было і застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў іх дзейнасці.
Упэўнена ўвайшоўшы ў тэлекамунікацыйную прастору інтэрнэта, бібліятэкі атрымалі магчымасць прадастаўляць інфармацыю аб сабе, папулярызаваць свае паслугі і інтэлектуальную прадукцыю. На сённяшні дзень глабальным інавацыйным напрамкам дзейнасці бібліятэк Гродзенскай вобласці ў віртуальным асяроддзі стала стварэнне паўнатэкставых інфармацыйных інтэрнэт-праектаў краязнаўчай тэматыкі, якія папулярызуюць гістарычнае мінулае і культурную спадчыну нашага краю.
Даведнік па інтэрнэт-рэсурсам бібліятэк «Краязнаўчы партал Гродзенскай вобласці» створаны з мэтай аб’яднання і сістэматызацыі звестак аб рэгіёне на адзінай інфармацыйнай платформе. Гэта значна спрашчае пошук краязнаўчай інфармацыі і робіць доступ да яе хуткім і зручным.
Па меры стварэння бібліятэкамі Гродзенскай вобласці новых краязнаўчых інтэрнэт-праектаў, спасылкі на іх будуць размешчаны на партале.
Сардэчна запрашаем у свет краязнаўчых ведаў!