Віртуальным музей "Аўтограф на памяць"
Кожная бібліятэка ганарыцца сваімі выданнямі з аўтографамі ці дароўнымі запісамі. Надпіс на кнізе – не толькі след чалавечай рукі, гэта часцінка духу чалавека. Так мы можам сустрэцца з аўтарам. Да нас вяртаецца не толькі асоба, што пакінула запіс, а і час з яго падзеямі і нават нейкімі падрабязнасцямі. Той факт, што сам пісьменнік трымаў гэта выданне ў руках і заставіў на ім свой подпіс, робіць яго непаўторным, адзіным у сваім родзе. Дзякуючы ўласнаму подпісу кніга набывае літаратурна-гістарычную і культурную каштоўнасць.
Калекцыя аўтографаў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага складаецца з кніг беларускіх аўтараў, якія беражліва захоўваюцца ў фондзе бібліятэкі. Гэтыя выданні былі падораны пісьменнікамі, дзеячамі навукі і культуры, а таксама краязнаўцамі і чытачамі нашай бібліятэкі.
Матэрыял сгрупіраваны ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў. Прыводзіцца бібліяграфічнае апісанне дакумента, звесткі аб аўтары і дакладны тэкст дароўнага запісу, пералічваюцца і іншыя выданні пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі.