Ашмяншчына ў асобах і падзеях
Змяшчае фактаграфічную інфармацыю аб вядомых людзях, якія ўнеслі значны ўклад у навуковае, культурнае, духоўнае, гаспадарчае жыццё Ашмяншчыны, а таксама пра найбольш важныя падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця раёна.
-
Рубрыка «Асобы». Інфармацыя аб персаналіі ўключае ўсе дакументальна выяўленыя варыянты імя на беларускай і рускай мовах, а таксама псеўданімы, духоўныя імёны; даты жыцця, месца нараджэння, род дзейнасці, прэміі, ганаровыя, воінскія і іншыя званні, галіна дзейнасці персоны.
-
Рубрыка «Падзеі». Звесткі аб падзеях ўключаюць усе дакументальна выяўленыя варыянты назвы на беларускай і рускай мовах, асноўныя даты, тэрыторыі, звязаныя з падзеяй, стаўленне да пэўнай галіны дзейнасці.
Тэкставая інфармацыя дапоўнена ілюстрацыйным матэрыялам. Прадстаўлена бібліяграфічная інфармацыя як крыніца стварэння фактаграфічнага запісу.